Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Міністрам замежных спраў Турцыі Ахметам Давутаглу
Беларусі і Турцыі неабходна збалансаваць гандаль і ўсяляк нарошчваць супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 29 сакавіка на сустрэчы з Міністрам замежных спраў Турцыі Ахметам Давутаглу.
Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем заўважыў, што аб'ёмы ўзаемнага гандлю Беларусі і Турцыі не адпавядаюць тым вялікім магчымасцям, якія існуюць у адносінах дзвюх краін.
"Мы вельмі актыўна супрацоўнічаем з краінамі "далёкай дугі". З дзяржавамі, якія размешчаны побач, краінамі былога Савецкага Саюза, Усходняй Еўропы - з імі ў нас, па вялікім рахунку, праблем няма ні ў гандлі, ні ў палітыцы, але мы вырашылі дыверсіфікавацца і знайсці інтарэсы ў далёкіх краінах", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы. У якасці прыкладу ён прывёў свой нядаўні візіт у Паўднёва-Усходнюю Азію. "Па кантрактах у выніку візіту мы наблізіліся да гандлю $0,5 млрд.", - адзначыў Прэзідэнт, падкрэсліўшы, што ў адносінах з Турцыяй, якая знаходзіцца значна бліжэй, можна дасягнуць большых аб'ёмаў тавараабароту.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі і Турцыі "проста выдатныя адносіны ў палітычнай сферы, няма вострых праблем, з якімі сутыкалася б кіраўніцтва дзвюх краін".
Прэзідэнт падкрэсліў, што гэтаму візіту Міністра замежных спраў Турцыі беларускі бок надае сур'ёзнае значэнне: "Гэта не проста традыцыйныя словы. Для нас вельмі важны ваш візіт у Мінск. І я вельмі спадзяюся, што ў выніку мы выйдзем на некалькі (пяць-шэсць) напрамкаў супрацоўніцтва, якія могуць значна актывізаваць гандлёва-эканамічныя сувязі і аб'ёмы гандлю, што прывядзе да зрухаў і развіцця ўсіх напрамкаў узаемадзеяння".
"Давайце пацвердзім гэта справай", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Міністр замежных спраў Турцыі Ахмет Давутаглу згадзіўся з Кіраўніком беларускай дзяржавы, што патэнцыял эканамічных адносін дзвюх краін не рэалізуецца ў поўнай ступені. "Мы маглі б павялічыць наш тавараабарот у гэтым годзе да $1 млрд., а на працягу двух-трох гадоў - і да некалькіх мільярдаў долараў", - лічыць ён.
Ахмет Давутаглу адзначыў, што Беларусь з'яўляецца месцам, дзе турэцкі бізнес лічыць мэтазгодным ажыццяўляць інвестыцыі. Ён звярнуў увагу на тое, што некаторыя праекты паспяхова ўжо рэалізаваны. Міністр падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за падтрымку, якая аказваецца турэцкім кампаніям.
Кіраўнік МЗС адзначыў, што кожны год Турцыю наведваюць каля 140 тыс. беларускіх турыстаў, і выказаў упэўненасць, што з падпісаннем сёння ў Мінску пагаднення аб бязвізавых паездках узаемны паток як турыстаў, так і прадстаўнікоў бізнесу павялічыцца.
Ахмет Давутаглу перадаў Аляксандру Лукашэнку найлепшыя пажаданні ад Прэзідэнта Турцыі Абдулаха Гюля. "Усім вядома, што Турцыя з'яўляецца першай дзяржавай, якая прызнала суверэнітэт Беларусі. І ў нашых палітычных адносінах няма ніякіх праблем", - сказаў Міністр замежных спраў.