Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам замежных спраў РасііСяргеем Лаўровым
У адносінах Беларусі і
Расіі няма асаблівых праблем ні на самым высокім узроўні, ні на ўзроўні
міністэрстваў замежных спраў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка 16 чэрвеня на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі
Сяргеем Лаўровым.
Прэзідэнт адзначыў, што паспяхова
рэалізуецца двухбаковая праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі
дзяржаў – удзельніц дагавора аб Саюзнай дзяржаве, разлічаная на 2014-2015 гады,
мерапрыемствы якой выконваюцца дакладна і ў тэрміны. "Упэўнены, што яна
будзе рэалізавана так, як павінна быць у адносінах нашых брацкіх дзяржаў. Тыя праблемы, якія існуюць, мы вырашаем у нармальным
рэжыме", – сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Думаю,
трэба ў бліжэйшы час, як складуцца абставіны, магчыма, у пачатку восені,
звярнуцца да пытанняў нашых адносін у фармаце Саюзнай дзяржавы. Думаю, як
мінімум урады павінны сабрацца і правесці сумесны Саўмін, каб адрэгуляваць
некаторыя праблемы, асабліва ў сувязі з дзейнасцю Еўразійскага эканамічнага
саюза, – адзначыў Прэзідэнт. – Думаю, гэта размова двух урадаў дасць сігнал і
трэцяму боку для таго, каб на такім жа ўзроўні паглядзелі на некаторыя
праблемы, якія, магчыма, узнікнуць да пачатку восені ў сувязі з функцыянаваннем
новага эканамічнага саюза".
Аляксандр Лукашэнка лічыць гэты візіт кіраўніка расійскага МЗС своечасовым. "У сувязі з многімі праблемамі, якія вакол нас, – гэта своечасовая сустрэча, і нам важна зверыць гадзіннікі", – сказаў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што гатовы абмеркаваць любыя пытанні і прыняць рашэнне, калі гэта неабходна.