Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з лідарам зборнай па біятлоне Дар'яй Домрачавай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лютага сустрэўся з лідарам нацыянальнай зборнай краіны па біятлоне Дар'яй Домрачавай.
Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз павіншаваў Дар'ю з залатым медалём на нядаўна праведзеным чэмпіянаце свету па біятлоне.
У час сустрэчы размова ішла аб развіцці біятлона. Кіраўнік дзяржавы з інтарэсам выслухаў меркаванне спартсменкі аб яе бачанні сітуацыі.
Прэзідэнт выказаў заклапочанасць станам спраў у беларускім біятлоне ў цэлым і ў нацыянальнай камандзе па біятлоне.
У сувязі з гэтым Кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне накіраваць вядомага біятланіста алімпійскага чэмпіёна Сяргея Булыгіна для аказання дапамогі трэнерам і спецыялістам у завяршэнні гэтага спартыўнага сезона і падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў.
Прэзідэнт даручыў Сяргею Булыгіну давесці да адпаведных структур, службовых асоб і спецыялістаў патрабаванні Кіраўніка дзяржавы, якія датычацца развіцця біятлона ў краіне.