Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком холдынгавай кампаніі "Рыяда Груп" Шэйхай Дэяй бінт Ібрахім Аль-Халіфай
- 1
Беларусь і холдынгавая кампанія "Рыяда Груп" пачынаюць рэалізацыю сумесных праектаў, у тым ліку па пастаўках беларускай тэхнікі ў рэгіён Персідскага заліва. Гэтыя пытанні абмяркоўваліся 17 чэрвеня на сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком холдынгавай кампаніі "Рыяда Груп" Шэйхай Дэяй бінт Ібрахім Аль-Халіфай.
На перагаворах бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва, якая была выказана ў час папярэдняй сустрэчы ў сакавіку ў Сінгапуры.
"Як і дамаўляліся, мы абмяркуем асноўныя пытанні нашага супрацоўніцтва, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Мінуў пэўны час, мы пачалі рух у патрэбным напрамку і цяпер разглядаем актуальныя праблемы, якія датычацца паставак нашай тэхнікі за межы Беларусі".
Прэзідэнт запэўніў, што Беларусь гатова да самага цеснага і плённага супрацоўніцтва па ўсіх пытаннях, якія былі ўзняты на сустрэчы ў Сінгапуры. "Калі з вашага боку будзе рух насустрач, то мы можам хоць сёння пачынаць працаваць", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць таго факта, што ў Бахрэйне ўжо створана сумеснае прадпрыемства "Рыяда Пал Авалі". "Ведаю, ужо зарэгістравана сумесная кампанія ў Заліве, якая зацікаўлена ў пастаўках нашай тэхнікі на ўмовах лізінгу ў рэгіён, магчыма, у Афрыку, Саудаўскую Аравію", - падкрэсліў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Акрамя таго, як заявіў Аляксандр Лукашэнка, вядома, што ідзе прапрацоўка прапаноў па іншых напрамках, у тым ліку па пастаўках малака, буйнатанажных самазвалаў.
"Задумы ў нас вельмі маштабныя, калі ўсё атрымаецца, то гэта будзе сапраўдны прарыў", - выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік холдынгавай кампаніі "Рыяда Груп" у сваю чаргу адзначыла: "Мы задаволены, што ўдалося завяршыць стварэнне нашага сумеснага прадпрыемства". Пры гэтым яна высока ацаніла работу беларускіх спецыялістаў: "Мы былі добра ўражаны прафесіяналізмам і ўзроўнем экспертнай падрыхтоўкі, якія прадэманстравала беларуская каманда".
Шэйха Дэя бінт Ібрахім Аль-Халіфа таксама паведаміла, што пачалася ўжо рэалізацыя шэрага сумесных з Беларуссю праектаў.
"Рыяда Груп" мае дыверсіфікаваны бізнес і рэалізуе праекты ў сферы здабычы і перапрацоўкі нафты і газу, здабычы карысных выкапняў, ажыццяўляе будаўніцтва сацыяльных і інфраструктурных праектаў, чыгунак, фінансавыя, страхавыя і кансалтынгавыя паслугі ў краінах Персідскага заліва і Блізкага Усходу. Агульны аб'ём інвестыцый "Рыяда Груп" у канцы 2010 года склаў $1,1 млрд., а ў 2011 годзе - больш як $1,4 млрд.