Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэем Кабяковым і прадстаўніком ад Беларусі ў Савеце ЕЭК Сяргеем Румасам

     

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сустрэўся 22 кастрычніка з Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэем Кабяковым і прадстаўніком ад Беларусі ў Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргеем Румасам.

    Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што 24-25 кастрычніка ў Мінску пройдуць Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет, а таксама пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

    Гаворачы аб маючым адбыцца саміце СНД, Прэзідэнт адзначыў, што яго пытанні абмеркаваны на сустрэчы са Старшынёй Выканаўчага камітэта - Выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым. "Там, я так лічу, і парадак дня гатовы, і ўсе матэрыялы", - заўважыў Кіраўнік дзяржавы.

    Што датычыцца Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, Аляксандр Лукашэнка папрасіў далажыць яму аб больш глыбокім змесце пытанняў, якія будуць унесены для абмеркавання кіраўнікам дзяржаў. "Тым больш што гэта найбольш складаныя пытанні, паколькі некаторыя знаходзяцца ў стадыі распрацовак у сувязі са стварэннем Еўразійскага эканамічнага саюза, які, як мы планавалі, пачне функцыянаваць з 1 студзеня 2015 года", - сказаў Прэзідэнт.

    Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як ідзе прапрацоўка зместу дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. "Лічу, што там будзе зламана вялікая колькасць коп'яў, паколькі гэта закранае эканамічныя, фінансавыя інтарэсы дзяржаў, якія ўваходзяць сёння ў Мытны саюз. Ды і вялікая палітыка, - адзначыў Прэзідэнт. - Якая пазіцыя нашых партнёраў - Расіі і Казахстана ў гэтай частцы?"

    Кіраўнік дзяржавы таксама прапанаваў абмеркаваць шэраг іншых актуальных напярэдадні саміту пытанняў, у тым ліку тых, па якіх ёсць пэўныя рознагалоссі ў партнёраў.