Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўнікамі дэлегацый, якія прымаюць удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў дзяржаў СНД
- 1
Новыя выклікі і пагрозы патрабуюць максімальнага
выкарыстання інтэграцыйных магчымасцей СНД для ўмацавання бяспекі. Аб гэтым
заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня на сустрэчы з кіраўнікамі
дэлегацый, якія прымаюць удзел у 36-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў
бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў - удзельніц СНД.
Як адзначыў Прэзідэнт, Беларусь 5 гадоў таму прымала ўжо ўдзельнікаў пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў. "За гэтыя гады адбыліся вельмі сур'ёзныя змяненні як у свеце, так і ў самой Садружнасці, у сістэмах глабальнай і рэгіянальнай бяспекі", - сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем адзначыў скарачэнне ўдзельнікаў сустрэч, кіраўнікоў спецслужбаў СНД, што абумоўлена выхадам Грузіі з Садружнасці. Аб такіх намерах заяўляе таксама Украіна.
"Тым не менш, новыя выклікі і пагрозы настойліва патрабуюць каардынацыі нашых агульных намаганняў і максімальнага выкарыстання інтэграцыйных магчымасцей Садружнасці для ўмацавання бяспекі краін-удзельніц", - падкрэсліў Прэзідэнт.
"Сёння нас спрабуюць раз'яднаць, нацкаваць адзін на аднаго, выкарыстоўваючы любыя падставы, уключаючы скажэнне гісторыі. Мэта зразумелая - трэба выкараніць агульную памяць аб тым, хто атрымаў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, хто вызваліў Еўропу ад фашызму, стварыць умовы для новага перадзелу свету, замацаваўшы сваё панаванне ў розных частках планеты", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, апошнім часам традыцыйныя міжнародныя інстытуты забеспячэння бяспекі, на жаль, не заўсёды могуць эфектыўна процістаяць глабальным выклікам. Прычым гэтыя пагрозы не могуць быць нейтралізаваны на ўзроўні асобных дзяржаў, процідзейнічаць ім магчыма толькі шляхам кансалідацыі намаганняў. І асаблівая роля ў гэтым працэсе адведзена спецслужбам, іх уменню аналізаваць і прагназаваць развіццё існуючай сітуацыі.
"Нам не трэба звонку чакаць эфектыўных рэцэптаў процідзеяння выклікам і пагрозам рэгіянальнай бяспецы. Мы ў адказе за стабільнасць на нашых землях і павінны фарміраваць сумесныя механізмы рэагавання на дэстабілізуючыя фактары", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў фармаце СНД менавіта спецслужбы павінны выяўляць рызыкі, выклікі і пагрозы калектыўнай бяспецы, ствараць умовы для спакойнага і паспяховага развіцця Садружнасці ў цэлым і кожнай дзяржавы ў прыватнасці. Прычым развіцця паступальнага, без шокавай тэрапіі і сацыяльных узрушэнняў.
Прэзідэнт адзначыў, што беларускі бок гатовы падзяліцца сваім вопытам забеспячэння бяспекі маштабных мерапрыемстваў. "Мы гэта прадэманстравалі і на праведзеным спартыўным мерапрыемстве і даказалі ўсяму свету, што можам праводзіць такія сусветныя форумы. Упэўнены, што гэты вопыт будзе запатрабаваны нашымі азербайджанскімі сябрамі пры правядзенні Першых Еўрапейскіх гульняў у наступным годзе ў Баку", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што глабальная нестабільнасць абумоўлівае неабходнасць нарошчвання сумесных намаганняў у барацьбе з міжнародным тэрарызмам, экстрэмізмам, транснацыянальнымі дэструктыўнымі фарміраваннямі, злачынствамі ў галіне высокіх тэхналогій. "Асаблівую важнасць у гэтым спісе набывае праблема міжнароднага тэрарызму. Яго ачагі найбольш трагічна праяўляюцца на Блізкім Усходзе, у Афрыцы. Аднак усё больш актыўна экстрэмісцкія ідэі пранікаюць у Еўропу і, на жаль, у краіны Садружнасці, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Тэрарыстычныя праявы правакуюць маштабныя сацыяльныя канфлікты, наносяць урон міждзяржаўным адносінам, дэстабілізуюць грамадска-палітычную сітуацыю. Дэструктыўныя арганізацыі выкарыстоўваюцца для разбурэння эканомікі цэлых дзяржаў. Таму нам неабходны глыбокі аналіз і эфектыўнае выяўленне тэрарыстычных пагроз, недапушчэнне пранікнення гэтай чумы ў краіны СНД".
Кіраўнік дзяржавы таксама заклікаў звярнуць пільную ўвагу на пытанні барацьбы з карупцыяй: "Мы бачым, да якіх разбуральных вынікаў можа прывесці татальная карупцыя, узведзеная ў ранг дзяржаўнай палітыкі, на прыкладзе, у тым ліку, нашых бліжэйшых суседзяў".