Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Растоўскай вобласці Васілём Голубевым
Беларусі і Растоўскай вобласці Расіі неабходна знайсці скрытыя рэзервы для значнага нарошчвання двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым 22 лістапада заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі Васілём Голубевым.
У гэтыя дні Беларусь наведвае прадстаўнічая дэлегацыя Растоўскай вобласці, у склад якой увайшлі як члены Урада вобласці, так і кіраўнікі прадпрыемстваў, муніцыпальных утварэнняў.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што візіты дэлегацый рэгіёнаў Расіі з'яўляюцца знакавымі для развіцця эканамічных і палітычных кантактаў з Беларуссю.
"Дэлегацыі рэгіёнаў Расіі з'яўляюцца жаданымі гасцямі – і не толькі таму, што для нас вельмі эфектыўнае гэта супрацоўніцтва, і не толькі таму, што без Расіі мы наогул не бачым існавання эканомікі Беларусі, паколькі ў многім яна была ў тыя часы завязана на Расію. Мы ў гэтым нічога дрэннага не бачым. Але тым не менш забяспечваць эканамічныя, а адсюль і палітычныя кантакты трэба. І вашы візіты вельмі знакавыя і патрэбныя для нашай краіны", – сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу, што за апошнія тры гады Беларусь і Растоўская вобласць пастаянна нарошчвалі аб'ёмы двухбаковага гандлю, а па выніках студзеня – верасня 2012 года ўзаемны тавараабарот перавысіў аналагічны паказчык усяго мінулага года. "Пры захаванні такой дынамікі мы маем усе шанцы палепшыць у бягучым годзе вынік нават дакрызіснага 2008 года", – упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Разам з тым магчымасці нарошчвання тавараабменных аперацый не бязмежныя. "Таму, каб не страціць набраны тэмп, мы павінны разам паглядзець, дзе можам эфектыўна і па-сучаснаму ўзаемадзейнічаць, у якіх яшчэ сферах, акрамя гандлю, ёсць дадатковыя рэзервы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва", – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі лічыць, што неабходна выходзіць на ўзровень рэалізацыі сумесных эканамічна інтэграваных праектаў і праграм. "Выкарыстоўваць, як цяпер модна гаварыць, сінергетычны эфект зліцця нашых вытворчых, тэхналагічных і інтэлектуальных рэсурсаў", – сфармуляваў Кіраўнік дзяржавы задачы на перспектыву.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, эканомікі Беларусі і Растоўскай вобласці ў многім падобныя і ў той жа час узаемадапаўняльныя, што і вызначае найбольш перспектыўныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва. Адзін з такіх напрамкаў – аграпрамысловы комплекс. "У аграсферы нам трэба прапрацаваць магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў мадэрнізацыі і развіцця сельскагаспадарчай інфраструктуры, вытворчай базы, укаранення прагрэсіўных тэхналогій вытворчасці і перапрацоўкі сельгаспрадукцыі. Для гэтага трэба пашыраць узаемадзеянне вучоных-аграрыяў", – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама лічыць, што беларускія арганізацыі маглі б удзельнічаць у праграмах развіцця аўтамабільных дарог, рэалізацыі транспартных інфраструктурных праектаў, сістэм водазабеспячэння, водаадвядзення, а таксама ў будаўніцтве жылых, сацыяльных, культурных, спартыўных і іншых аб'ектаў у Растоўскай вобласці.
"Растоўская вобласць і Беларусь маюць значны, але пакуль слаба выкарыстаны патэнцыял супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы. Беларускія навуковыя арганізацыі гатовы рэалізоўваць з растаўчанамі сумесныя інавацыйныя і навукова-практычныя праекты і распрацоўкі", – сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Растоўская вобласць для Беларусі – даўні і надзейны партнёр, з якім краіна гатова развіваць адносіны ў розных сферах. "Для нас Растоўская вобласць і супрацоўніцтва з ёю – гэта асаблівая вяха. Трэба адзначыць, што гэта супрацоўніцтва ідзе даволі паспяхова", – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі прапанаваў дэлегацыі Растоўскай вобласці абмеркаваць найбольш перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і прыняць адпаведныя рашэнні, "каб вельмі хутка і без усялякай затрымкі пачаць рэалізацыю тых ці іншых рашэнняў".
У сваю чаргу губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў адзначыў, што яго рэгіёну цікавы вопыт Беларусі ў многіх сферах. У прыватнасці, будаўнічай, транспартнай, сельскай гаспадарцы.
Цяпер вядуцца перагаворы аб прыцягненні беларускіх будаўнікоў да ўзвядзення жылых кварталаў у Растоўскай вобласці па аналогіі з праектам, які быў рэалізаваны ў блізкім Падмаскоўі. Акрамя таго, Растоўскую вобласць цікавіць вопыт Беларусі па рэалізацыі інфраструктурных праектаў. "Вельмі актуальным з'яўляецца развіццё супрацоўніцтва па забеспячэнню эфектыўнай, якаснай, бесперабойнай работы службаў жыццезабеспячэння, водазабеспячэння, водаадвядзення, развіцця сістэм ЖКГ. Тут, вядома, існуюць праблемы, таму што многія сеткі даволі зношаныя, таму любыя новыя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца сёння ў Беларусі, нам цікавыя", – сказаў Васіль Голубеў.
Ён таксама прапанаваў актывізаваць супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе, у прыватнасці па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, бо, паводле слоў губернатара, на сёння гэта ніша яшчэ не занята. Інтарэс для Растоўскай вобласці мае таксама ўзаемадзеянне з беларускімі вучонымі, наладжванне кантактаў паміж моладдзю.
Асаблівая тэма, паводле слоў губернатара, – супрацоўніцтва ў транспартнай сферы. У Растоўскай вобласці рыхтуецца рэалізацыя буйных праектаў: будаўніцтва аэрапортнага комплексу, мадэрнізацыя Растоўскага ўніверсальнага порта, будаўніцтва аўтадарог, дзе магчымы ўдзел беларускага боку.
"Усе новыя тэхналогіі ў будаўніцтве, арганізацыі дарожнай гаспадаркі, мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры нам, вядома, цікавыя. Такі вопыт у Беларусі ёсць", – сказаў Васіль Голубеў.
"Вы можаце абсалютна разлічваць на нас па ўсіх напрамках, якія вас цікавяць. Прытым па якасці і цане, я лічу, мала, хто можа сёння канкурыраваць з Беларуссю", – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён дадаў, што ў Беларусі таксама вялікі інтарэс да Растоўскай вобласці: "Мы многае закупляем у вас і можам пашыраць гэтыя закупкі, гэта крытычны імпарт, мы без яго не можам, а таму гэта будзе ўзаемавыгадны тавараабмен".
Прэзідэнт лічыць, што Беларусі і гэтаму расійскаму рэгіёну неабходна рухацца ў напрамку стварэння навукаёмістых вытворчасцей і сумесных прадпрыемстваў.
Як адзначыў віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы, ужо ёсць значныя напрацоўкі па рэалізацыі сумесных праектаў, якія дадуць магчымасць павялічыць паказчыкі гандлю.
Так, магчыма наладжванне зборкі ліфтаў у Растоўскай вобласці і далейшай сістэмы іх сэрвісу.
Акрамя таго, ёсць неабходнасць у аб'яднанні намаганняў па вытворчасці сельскагаспадарчых машын. Асаблівую актуальнасць гэтаму праекту надае нядаўняе ўступленне Расіі ў СГА.
У сферы АПК таксама прапрацоўваецца буйнейшы інтэграцыйны праект па вытворчасці мяса індычкі, а таксама выпуску металаканструкцый і панэлей. Пляцоўкай для яго выбраны Клімавічы. Цяпер вядуцца перагаворы па выдзяленню крэдытных рэсурсаў.
Губернатар Растоўскай вобласці адзначыў, што ў іх рэгіёне паспяхова функцыянуе такая вытворчасць, мяса індычкі і прадукцыя з яе вельмі запатрабаваны на рынку. Што датычыцца металаканструкцый і панэлей, то яны будуць выкарыстоўвацца не толькі для АПК, але і для любых сацыяльных аб'ектаў.
Завяршаюцца таксама перагаворы па стварэнню сумеснага прадпрыемства па перапрацоўцы мяса, Беларусь і Растоўская вобласць прапрацоўваюць магчымасць стварэння ў Растове сумеснага прадпрыемства па выпуску кандытарскіх вырабаў.
У навуковай сферы таксама існуе вялікі патэнцыял супрацоўніцтва. У Растоўскай вобласці працуюць магутныя навукова-даследчыя інстытуты, асабліва ў сферы насенняводства. Беларусь гатова падзяліцца сваімі напрацоўкамі па вырошчванню кукурузы, цукровых буракоў, трыцікале, наладзіць абмен насеннем.
Перспектыўным з'яўляецца і стварэнне сумеснай вытворчасці па вырабу сланечнікавага, рапсавага алею.
Растоўская вобласць выказала жаданне прыняць удзел у праграмах Саюзнай дзяржавы ў сферы АПК і выступіць у якасці пілотнай пляцоўкі. Цяпер рэалізуюцца дзве праграмы, накіраваныя на ўкараненне сучасных тэхналогій, перш за ўсё ў галіне сельскай гаспадаркі, распрацоўку перспектыўных рэсурсазберагальных экалагічна чыстых тэхналогій, абсталявання для вытворчасці біялагічна паўнацэннага камбікорму, а таксама на павышэнне эфектыўнасці харчовых вытворчасцей за кошт перапрацоўкі іх адходаў на аснове прагрэсіўных тэхналогій і тэхнікі.
Беларусь таксама можа прапанаваць свае паслугі ў сферы камунальнай гаспадаркі, у прыватнасці забяспечыць Растоўскую вобласць гарадскім транспартам.
Патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і гэтага расійскага рэгіёну можна задзейнічаць таксама пры будаўніцтве АЭС. У Растоўскай вобласці ў 2014 годзе будзе ўведзены трэці энергаблок Растоўскай (Валгадонскай) АЭС, у 2017-м – чацвёрты. Пры ўзвядзенні гэтай АЭС працавалі таксама беларускія спецыялісты.
На сустрэчы было закранута і пытанне наладжвання прамога гандлю паміж Беларуссю і Растоўскай вобласцю, абмінаючы пасрэдніцкія звёны.
Бакі канстатавалі вялікую зацікаўленасць у далейшым пашырэнні супрацоўніцтва. "Спадзяюся, гэта сустрэча будзе моцным імпульсам для развіцця нашага ўзаемадзеяння", – рэзюмаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы.