Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 верасня сустрэўся з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалаем Бардзюжам.
На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі да маючай адбыцца 23 верасня ў Сочы сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, а таксама беларуска-расійскага сумеснага стратэгічнага вучэння "Захад-2013".
"Я хацеў бы з вамі абмеркаваць шэраг пытанняў, якія, упэўнены, вас цікавяць. Гэта сустрэча кіраўнікоў дзяржаў АДКБ, якая адбудзецца ў апошняй дэкадзе верасня. І практычна ў гэты ж перыяд пройдзе вучэнне "Захад-2013", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што хацеў бы пачуць меркаванне Мікалая Бардзюжы, а таксама кіраўнікоў дзяржаў, з якімі той сустракаўся, іх рэакцыю на ўсе актуальныя праблемы.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Апошнім часам у нас вельмі шмат інфармацыйных і іншых пытанняў у беларуска-расійскіх адносінах. Я гатовы абмеркаваць з вамі пытанні, якія могуць узнікаць у сувязі з гэтым, таму што апошні месяц выйшаў ужо занадта бурны ў нашых адносінах, маса непаразуменняў у гэтым плане, і я хацеў бы вас праінфармаваць і пачуць вашы ацэнкі".
Мікалай Бардзюжа дэталёва праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб падрыхтоўцы да саміту АДКБ у Сочы. Паводле яго слоў, у цэлым парадак дня падрыхтаваны ўжо. У прыватнасці, на разгляд прэзідэнтаў плануецца вынесці некалькі вельмі важных пытанняў, якія датычацца развіцця сілавога складальніка з улікам сітуацыі ў свеце.
Прадугледжваецца, што прэзідэнты краін - членаў Арганізацыі разгледзяць пакет дакументаў па развіццю ваеннага складальніка - гэта рашэнні і адносна стварэння авіяцыйных сіл АДКБ, і па арганізацыі кіравання калектыўнымі сіламі АДКБ.
Акрамя таго, плануецца, што кіраўнікам дзяржаў даложаць аб сітуацыі на таджыкска-афганскай граніцы і ўнясуць прапановы па павышэнню эфектыўнасці аховы граніц Таджыкістана і Афганістана. Група экспертаў з усіх дзяржаў АДКБ, у тым ліку Беларусі, азнаёмілася з аховай дзяржаўнай граніцы з Афганістанам, сістэмай і ўзроўнем аснашчанасці пагранічных войскаў Таджыкістана.
"Мы дэталёва разгледзелі сітуацыю, якая складваецца на граніцы, у цэлым на афганскім прыграніччы, тэндэнцыі развіцця абстаноўкі даволі негатыўныя. Па выніках зроблены вывад - неабходна аказаць дапамогу пагранічнікам Таджыкістана ў аснашчэнні, павышэнні эфектыўнасці аховы граніцы", - праінфармаваў Прэзідэнта Беларусі генеральны сакратар АДКБ.
Ён таксама адзначыў, што напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Сочы адбудзецца сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны, Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ. Ужо адобраныя імі дакументы будуць прадстаўлены ўвазе прэзідэнтаў.
Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Бардзюжа таксама прадметна абмеркавалі тэму падрыхтоўкі да беларуска-расійскага вучэння "Захад-2013", якое пройдзе ў канцы верасня. У вучэнні будуць задзейнічаны беларуска-расійская групоўка, а таксама некаторыя фарміраванні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ. Прыбудзе кантынгент не толькі расійскіх Узброеных Сіл, але і ўзброеных сіл іншых краін - членаў АДКБ - Казахстана, Таджыкістана, Кыргызстана, Арменіі. Усе яны будуць дзейнічаць згодна з адзіным планам.