Сустрэча з членамі Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі і старшынёй Калегіі ЕЭК
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка лічыць важным захаваць тэрміны падрыхтоўкі Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў 19 лютага на сустрэчы з членамі Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі і старшынёй Калегіі ЕЭК.
Кіраўнікі дзяржаў "тройкі" дамаўляліся, што тэкст Дагавора павінен быць падрыхтаваны да 1 мая 2014 года, а з 1 студзеня 2015 года павінен пачаць працаваць Еўразійскі эканамічны саюз. "Устаноўлены канкрэтныя тэрміны, і вельмі хацелася б, каб мы іх не парушылі", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Гэта вельмі важна, таму што ў грамадстве і ў нашых дзяржавах наогул у свой час у сувязі з работай над фарміраваннем Саюза Беларусі і Расіі, тым больш
СНД, былі завышаныя чаканні, а магчыма, і нармальныя, але мы гэтыя чаканні
народаў не задаволілі. Таму ў людзей ужо ёсць насцярожанасць, каб мы гэты праект не
загубілі. І калі мы перанясём тэрміны, правалім іх, у народаў будзе дрэнны
настрой", - сказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка
падкрэсліў, што хацеў бы даведацца ад удзельнікаў гэтай сустрэчы, як ідзе
працэс фарміравання Еўразійскага эканамічнага саюза. Ён адзначыў, што
прэзідэнты Расіі і Казахстана таксама зацікаўлены атрымаць больш шырокую
інфармацыю ў гэтым плане. "Вы пабываеце ва ўсіх
прэзідэнтаў і раскажаце ім аб сваёй рабоце. Мы пачынаем гэты працэс з
Беларусі", - сказаў Кіраўнік беларускай
дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, ці ёсць якія-небудзь прэтэнзіі да
беларускага боку, і гарантаваў, што ўсё абавязкова будзе выпраўлена.
Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што ў першую чаргу абмяркоўваюцца пытанні фарміравання эканамічнага адзінства. "Зразумела, што эканоміка прывядзе да іншых пытанняў, тым больш што ў ваенна-палітычнай сферы наш Мытны саюз, АЭП абапіраюцца на АДКБ, таму засталося толькі сумясціць гэта, магчыма, калі-небудзь", - сказаў беларускі лідар.