Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з адміністратарам ПРААН Хелен Кларк

  • 1
Супрацоўніцтва Беларусі з Праграмай развіцця ААН з'яўляецца эфектыўным і прадметным. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 30 мая на сустрэчы з адміністратарам Праграмы развіцця ААН (ПРААН) Хелен Кларк.

"Напэўна, не памылюся, калі скажу, што ў нас з вамі супрацоўніцтва самае эфектыўнае і прадметнае", - сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў асабіста Хелен Кларк за вялікі ўклад у развіццё супрацоўніцтва. "Без Вашай волі, Вашай зацікаўленасці наўрад ці было б магчымым такое супрацоўніцтва", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

"Хачу выказаць упэўненасць і паабяцаць Вам са свайго боку, што мы вельмі ўважліва, як мы гэта рабілі раней, будзем падыходзіць да выбару напрамкаў супрацоўніцтва з вамі, будзем падтрымліваць усялякія кантакты з вашай арганізацыяй і будзем усяляк дапамагаць, наколькі гэта магчыма з боку Беларусі, у дзейнасці арганізацыі", - адзначыў беларускі лідар.

У сваю чаргу Хелен Кларк падзякавала Кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць наведаць чарнобыльскія рэгіёны Беларусі і правесці ў Мінску першае выязное пасяджэнне Міжустаноўскай групы ААН па Чарнобылі. Адміністратар ПРААН расказала, што мэтай яе візіту была ацэнка вынікаў дзейнасці ПРААН у Беларусі, і яна "цалкам задаволена гэтымі вынікамі". "Я хацела б выказаць удзячнасць за дзейнасць Беларусі ў рамках ААН. Беларусь як краіна, якая з'яўлялася адным з заснавальнікаў гэтай арганізацыі, уносіць важкі ўклад у яе дзейнасць", - сказала Хелен Кларк.