Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Сочы з членамі нацыянальнай каманды па біятлоне
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Сочы з членамі нацыянальнай каманды па біятлоне.
У час чаяпіцця трэнеры і спартсмены падзяліліся ўражаннямі аб трасе, на якой пройдуць спаборніцтвы, і расказалі аб сваёй падрыхтоўцы да іх. Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменам удачы на будучых стартах.
Кіраўнік дзяржавы таксама наведаў трэніроўку беларускіх біятланістак і паназіраў за ходам трэніровачнага працэсу.
Вечарам па запрашэнні Прэм'ер-міністра Расіі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў разам пакаталіся на лыжах, паразмаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы.
![]()