Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым
- 1
Падпісаўшы Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе, краіны "тройкі" зрабілі вялікую справу. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 30 мая на сустрэчы ў Мінску з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.
"Не ўсе думалі аб тым, што мы пераадолеем розныя бар'еры, перашкоды і рознагалоссі на гэтым шляху. Але мы пераадолелі гэтыя бар'еры і рознагалоссі і змаглі падпісаць Дагавор", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі прызнаў, што пры падрыхтоўцы дакумента быў шэраг праблемных пытанняў, аб вырашэнні якіх тры краіны не змаглі дагаварыцца, і яны былі вынесены на двухбаковы ўзровень. Гэтыя пытанні датычыліся, у прыватнасці, аб'ёмаў пастаўкі нафты ў Беларусь, нафтавых пошлін, кабатажных перавозак, аўтамабіляў. "Усе пытанні і нафты, і газу сёння ўрэгуляваны. І мы зрабілі вельмі салідны крок па нафтавых пошлінах, дамовіліся, што мы ў перспектыве будзем працаваць над расчысткай гэтага поля", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў асаблівы ўклад Дзмітрыя Мядзведзева ў дасягненне дамоўленасцей: "Калі б мы тады ў Расіі ва ўрадзе не сустрэліся (7 мая ў Маскве), нам вельмі складана было б вырашаць гэта пытанне і гэта заняло б як мінімум значны прамежак часу. Шчыра ад імя беларускага народа хачу вам падзякаваць за гэты рашучы крок, за тое, што вы дапамаглі прыняць рашэнне на самым высокім узроўні. Мы без усялякіх праблем змаглі працаваць пры падпісанні Дагавора".
У сваю чаргу Дзмітрый Мядзведзеў, звяртаючыся да Кіраўніка беларускай дзяржавы і ацэньваючы факт падпісання Дагавора аб ЕАЭС, адзначыў: "Вынік дасягнуты, і вы абсалютна дакладна сказалі: нашы краіны гэтаму рады. Можа, некаму гэта і не вельмі падабаецца. Але мы разумеем, што, толькі развіваючы такую інтэграцыю, мы можам выйсці на новую якасць развіцця нашых эканомік, нашых краін, а значыць, новую якасць жыцця нашых людзей, што з'яўляецца вышэйшай каштоўнасцю для любой улады".
Дзмітрый Мядзведзеў асабліва падкрэсліў асабісты ўклад Прэзідэнта Беларусі ў інтэграцыйныя працэсы. "Нават калі мы нейкія пытанні абмяркоўвалі, аб нечым спрачаліся, я заўсёды разумеў, што пазіцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заключаецца ў тым, што Прэзідэнт шчыра хоча гэтай інтэграцыі", - сказаў ён.
Расійскі прэм'ер-міністр таксама павіншаваў Беларусь з бліскучай арганізацыяй і правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі: "Я глядзеў, як гэта выглядала, як гэта арганізавана, як людзі балеюць - гэта спаборніцтва сусветнага ўзроўню па ўсіх параметрах".