Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адзначае высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй у сферы бяспекі. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў 6 мая на сустрэчы з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым.

    "У нас, у Беларусі і Расіі, ёсць яшчэ адна магчымасць на вельмі высокім узроўні абмеркаваць пытанні бяспекі і ваеннага супрацоўніцтва. Мы гэтага не ўтойваем. Мы будзем абмяркоўваць такія пытанні, рабіць усё, каб абараніць нашу Айчыну, агульную абаронную прастору. У гэтым плане мы даволі далёка рушылі наперад, і такіх развітых адносін у галіне бяспекі з іншымі краінамі ні ў вас, ні ў нас няма. Гэта самае цеснае і ўзорнае супрацоўніцтва", - сказаў Прэзідэнт.

    Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, нядаўна адпаведныя пытанні абмяркоўваліся ў час візіту ў Беларусь Міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу. "Лічу, ваш візіт будзе замацаваннем дамоўленасцей, якія былі дасягнуты раней і прапрацоўваліся да гэтага часу", - адзначыў Прэзідэнт.

    Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусі і Расіі неабходна не толькі на вельмі высокім узроўні падрыхтавацца і правесці маючыя адбыцца сумесныя вучэнні, але і намеціць перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы бяспекі.

    Мікалай Патрушаў згадзіўся з ацэнкамі, выказанымі Кіраўніком беларускай дзяржавы. Паводле яго слоў, пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, бяспекі Саюзнай дзяржавы адыгрываюць выключна важную ролю. "Нам неабходна пастаянна ўдзяляць увагу гэтым пытанням. Тое, што сустрэчы праходзяць на вышэйшым узроўні, і тое, што яны рэгулярныя, гэта вельмі важна", - падкрэсліў сакратар Савета бяспекі Расіі.

    Акрамя таго, Мікалай Патрушаў напярэдадні Дня Перамогі адзначыў выключна вялікі ўклад у яе дасягненні народаў Беларусі і Расіі. "Некаторыя спрабуюць прынізіць ролю СССР у гэтай перамозе і вызваленні Еўропы і свету ад таго рабства, якое спрабавалі навязаць", - сказаў ён.