Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Знешэканамбанка Расіі Уладзімірам Дзмітрыевым

    "Беларусь разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва са Знешэканамбанкам. Мы разглядаем яго ў праекцыі на супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй", - заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы са старшынёй Знешэканамбанка Расіі Уладзімірам Дзмітрыевым.