Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са Старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянцінай Мацвіенка
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка разлічвае на садзейнічанне Савета Федэрацыі Расіі ў развіцці адносін Беларусі з расійскімі рэгіёнамі. Аб гэтым ён заявіў 5 чэрвеня на сустрэчы са Старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянцінай Мацвіенка.
"Быў час, Вы яго помніце, калі становішча нашага Саюза (Беларусі і Расіі) было вельмі хісткае. І тады супрацоўніцтва з рэгіёнамі выратавала нашы адносіны", - сказаў Прэзідэнт.
У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Савет Федэрацыі па сутнасці з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, якая аб'ядноўвае расійскія рэгіёны ў гэтым органе ўлады. "Нам вельмі хацелася б, каб вы падключыліся да гэтага працэсу супрацоўніцтва Беларусі з рэгіёнамі. Вы дапамаглі б захаваць аснову нашых адносін. Мы на любым узроўні гатовы з вамі супрацоўнічаць, у тым ліку на маім. Бо ідэя супрацоўніцтва паміж расійскімі рэгіёнамі і Беларуссю ў свой час мною была вылучана", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што закранаў гэту тэму ў час сустрэчы з кіраўніцтвам Расіі. "Фактычна ёсць адабрэнне. І калі б Вы ўзялі гэта пад свой кантроль, як чалавек, які ўжо ведае гэту тэму, вы вельмі дапамаглі б у збліжэнні нашых дзяржаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы станоўча ацаніў падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж верхнімі палатамі парламентаў Беларусі і Расіі: "Я абсалютна падтрымліваю гэта пагадненне. Яно нам вельмі патрэбна".
"Павінен сказаць, што члены Савета Федэрацыі заўсёды нас падтрымлівалі на любым узроўні. Мы вам за гэта вельмі ўдзячны, за падтрымку на міжнароднай арэне, калі вы, нават ідучы наперадзе Беларусі, спрабавалі абараніць нас ад гэтых нападкаў. Вы ведаеце вытокі і аснову ўсіх гэтых адносін Захаду да нас", - дадаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама асабліва падкрэсліў вялікую ролю Валянціны Мацвіенка ў развіцці беларуска-расійскіх адносін, у тым ліку на пасадзе губернатара Санкт-Пецярбурга.
У сваю чаргу Валянціна Мацвіенка адзначыла, што візіт дэлегацыі Савета Федэрацыі праходзіць у непасрэднай блізкасці пасля знакавага візіту ў Беларусь Кіраўніка расійскай дзяржавы Уладзіміра Пуціна. "Сам факт першага візіту Прэзідэнта Расіі шмат аб чым сведчыць. Беларусь была, ёсць і застаецца і стратэгічным партнёрам, і саюзнікам, і брацкім народам", - сказала Старшыня Савета Федэрацыі.
На яе думку, роля парламентаў у развіцці беларуска-расійскіх адносін вялікая. Яна, у прыватнасці, заключаецца ў нарматыўным забеспячэнні супрацоўніцтва і інтэграцыі дзяржаў, гарманізацыі заканадаўстваў, стварэнні спрыяльных умоў для эканамічнага ўзаемадзеяння, работы і кааперацыі суб'ектаў гаспадарання, бізнесу.
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Валянцінай Мацвіенка прадаўжалася амаль 3 гадзіны. У ходзе яе адбылася грунтоўная размова па самаму шырокаму спектру пытанняў. Бакі абмяняліся думкамінаконт стану беларуска-расійскіх адносін, вынікаў візіту Кіраўніка расійскай дзяржавы, стратэгіі і перспектыў далейшага супрацоўніцтва і развіцця інтэграцыйных аб'яднанняў, пытанняў і тэндэнцый у сусветнай палітыцы, узаемадзеяння ў гуманітарнай сферы.
"Я яшчэ раз пераканалася па выніках усіх перагавораў і сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі: у лідараў нашых дзяржаў ёсць цвёрдая палітычная воля, жаданне паглыбляць і пашыраць сувязі Расіі і Беларусі. Гэта самы галоўны ключавы момант, які ўсіх нас павінен радаваць, - падкрэсліла Старшыня Савета Федэрацыі. - Ёсць разуменне таго, якой дарогай ісці,як хутка, як рабіць наша інтэграцыйнае аб'яднанне прывабным для іншых дзяржаў".
"Гэта была вельмі глыбокая цікавая змястоўная размова, і я ўпэўнілася, наколькі Прэзідэнт Беларусі - патрыёт сваёй краіны. Гэта чалавек, які любіць сваіх людзей, выкарыстоўвае любыя магчымасці для развіцця краіны. Гэта вельмі важна, - заўважыла Валянціна Мацвіенка. - Думаю, што вельмі многае з таго, аб чым мы гаварылі, трэба паставіць у рабочы парадак дня, абмяркоўваць і здымаць тыя рабочыя пытанні, якія ёсць у адносінах".