Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Мінскага аблвыканкама Сямёнам Шапірам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 23 чэрвеня правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёнам Шапірам.

    Кіраўніку дзяржавы была даложана актуальная інфармацыя аб дынаміцы эканамічнага развіцця Мінскай вобласці, уключаючы стан прамысловай вытворчасці і ход работ па нарыхтоўцы кармоў для патрэб сельскай гаспадаркі.

    Прэзідэнт звярнуў увагу, што па сваім патэнцыяле Мінскі рэгіён практычна параўнальны з палавінай краіны. Не трэба забываць, што прадпрыемстваў, якія нібыта не камунальнай уласнасці, у Мінскай вобласці для губернатара няма. Яны ўсе важныя, усе маюць значэнне, і за ўсе губернатар нясе адказнасць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.