Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Мінаблвыканкама Барысам Батурам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падтрымаў канцэпцыю развіцця інвестыцыйнай дзейнасці ў Мінскай вобласці. Адпаведныя пытанні абмяркоўваліся 8 жніўня на рабочай сустрэчы Кіраўніка дзяржавы са старшынёй Мінаблвыканкама Барысам Батурам.
Прэзідэнту даложана аб развіцці інвестыцыйнай дзейнасці на тэрыторыі Мінскай вобласці і ўнесены шэраг прапаноў па рэалізацыі асобных інвестпраектаў. Падтрымаўшы канцэпцыю ў цэлым, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што зямельныя ўчасткі, асабліва на падставе Дэкрэта № 10 "Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь", неабходна прадастаўляць толькі пад стварэнне высокаэфектыўных вытворчасцей.
Усяго ў Мінскай вобласці рэалізуецца амаль 350 інвестпраектаў у вытворчай сферы.
Яшчэ адной тэмай рабочай сустрэчы стала ўборачная кампанія. Як далажыў губернатар, перад аграрыямі сталічнага рэгіёна стаіць задача максімальна хутка яе завяршыць, пакуль гэтаму садзейнічаюць умовы надвор'я. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць няўхільнага выканання тэхналогій уборкі і забеспячэння якасці.