Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргеем Гурулёвым

    Дзейнасць прадпрыемстваў абароннага сектара эканомікі Беларусі будзе курыравацца адзінай структурай. Аб гэтым ішла размова 13 лістапада на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргеем Гурулёвым.

    "Мы дамаўляліся аб тым, што вы возьмеце максімум прадпрыемстваў, якія звязаны з ВПК, з мэтай далучэння да Дзяржкамваенпрама. Некалькі былі за межамі вашай увагі, Вы мне абяцалі вывучыць гэтыя прадпрыемствы. Якое ў вас тут меркаванне? Можа,ёсць яшчэ прадпрыемствы, якія трэба было б перадаць у ваенна-прамысловы комплекс?" – сказаў Кіраўнік дзяржавы.

    Як далажыўСяргейГурулёў, усяго ў краіненалічваецца каля 200 прадпрыемстваў, якія працуюць у абаронным сектары эканомікі. Плануецца, што прадпрыемствы не будуць падпарадкаваны непасрэдна рэспубліканскаму органу кіравання, а будуць ім курыравацца. На думку Дзяржкамваенпрама, такое куратарства неабходна, паколькі прадукцыя, што вырабляецца галіной, з'яўляецца складанай, навукаёмістай, у той жа час Дзяржкамваенпрам нясе адказнасць за экспартны кантроль.

    Акрамятаго, Прэзідэнту даложана аб выкананні задач па распрацоўцы і стварэнню новых тыпаў узбраення, аб рабоце над спадарожнікам сувязі.

    Закраналася таксама пытанне скарачэння колькасці дзяржслужачых і павышэння эфектыўнасці кіравання Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам. Паводле слоў Сяргея Гурулёва, пры скарачэнні будуць захаваны інтарэсы работнікаў.

    Кіраўніку дзяржавы даложана таксама аб выніках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі Беларусі, перспектывах узаемадзеяння на наступны год.

    Былі абмеркаваны і іншыя пытанні і даручэнні, у тым ліку тыя, што датычацца інавацыйнай, інвестыцыйнай дзейнасці ў сферы ВПК.