Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са Спікерам Савета народных прадстаўнікоў Інданезіі Марзукі Алі
Беларусь гатова ствараць у Інданезіі апорную базу для гандлю ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Аб гэтым 6 мая заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са Спікерам Савета народных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі Інданезіі Марзукі Алі.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь разглядае Інданезію як галоўнага перспектыўнага партнёра ў Паўднёва-Усходняй Азіі.
"Мы рады перспектывам беларуска-інданезійскага супрацоўніцтва, якія намеціліся, - сказаў Прэзідэнт. - Мы будзем рабіць усё, калі вы не супраць гэтага, а ў час нядаўняга візіту ў Інданезію мы атрымалі такія запэўненні з боку кіраўніцтва Інданезіі, каб ствараць апорную базу нашага гандлю, калі можна так сказаць, у Паўднёва-Усходняй Азіі праз Інданезію".
Кіраўнік беларускай дзяржавы лічыць, што без падтрымкі парламентарыяў і паглыблення дыпламатычнага супрацоўніцтва, у прыватнасці адкрыцця ў Беларусі інданезійскага пасольства, гэтыя пытанні будзе складана вырашыць. "Упэўнены, што ў ходзе вашага візіту яны будуць абмяркоўвацца і па выніках візіту адпаведныя рашэнні будуць прыняты", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з асаблівай цеплынёй успамінае свой візіт у Інданезію. "Мяне асабліва ўразіла, што нягледзячы на актыўны знешні націск з боку непрыяцеляў вашай дзяржавы, вы дабіліся ўражальных поспехаў у развіцці, асабліва ў эканоміцы", - сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт падзякаваў Спікеру Савета народных прадстаўнікоў Інданезіі за візіт у Беларусь, звярнуўшы ўвагу на яго важнасць у гэты момант, паколькі ён дасць магчымасць замацаваць дасягнутыя нядаўна з інданезійскім бокам дамоўленасці.
У сваю чаргу Спікер інданезійскага Парламента выказаў упэўненасць, што яго візіт у Беларусь паслужыць умацаванню двухбаковых адносін паміж краінамі.