Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам замежных спраў Арменіі Эдвардам Налбандзянам
- 1
Развіццё двухбаковых беларуска-армянскіх адносін і
ўдзел Арменіі ў працэсах еўразійскай інтэграцыі абмяркоўваліся 21 красавіка на
сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных спраў
Арменіі Эдвардам Налбандзянам.
"Нам сапраўды ёсць аб чым пагаварыць. Назбіраўся шэраг праблем і ў міжнародным плане, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Паколькі вы чалавек не проста дасведчаны, а вам даводзіцца займацца гэтымі праблемамі, для нас вельмі важны абмен меркаваннямі ў сувязі з гэтым, у тым ліку па пытаннях Адзінай эканамічнай прасторы".
"Цяпер праводзяцца мерапрыемствы, прапісаныя ў дарожнай карце (далучэнне Арменіі да Мытнага саюза і АЭП). Арменія вельмі актыўна працуе ў гэтым напрамку. Я хацеў бы пачуць вашу пазіцыю, пункт гледжання на сённяшні дзень, паколькі літаральна праз некалькі дзён у Мінску адбудзецца сустрэча кіраўнікоў трох дзяржаў - членаў Мытнага саюза і АЭП", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Што датычыцца двухбаковых беларуска-армянскіх адносін, Прэзідэнт заявіў, што задаволены тэмпамі іх развіцця. "Мы не маем каласальнага тавараабароту. Напэўна, у нас гэтага і не атрымаецца. Але ўлічваючы, што ў нас наогул быў нулявы тавараабарот, сёння гэта вялікі прагрэс. І я бачу, як Арменія зыходзячы са сваіх магчымасцей імкнецца і беларускія тавары купляць. Мы таксама закупляем тое, што ёсць сёння ў Арменіі, і што мы не вырабляем", - сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў актыўную работу ў Беларусі інвестараў з Арменіі. "Мы заўсёды будзем іх вітаць. Арменія для нас не чужая краіна. Гэта наш сябар, партнёр, гэта краіна, з якой мы і ў далейшым будзем наладжваць самыя цесныя адносіны", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
У сваю чаргу Эдвард Налбандзян перадаў Прэзідэнту Беларусі цёплыя прывітанні ад прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна. Ён адзначыў, што мінулагодні візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Арменію быў важным стымулам для далейшага развіцця двухбаковых адносін. Кіраўнік МЗС Арменіі падкрэсліў, што гэтыя адносіны дынамічна развіваюцца на самых розных узроўнях аж да міжрэгіянальнага.
Паводле слоў Эдварда Налбандзяна, гэта датычыцца і тэмпаў росту гандлёвага абароту паміж Беларуссю і Арменіяй, які па выніках 2013 года склаў каля $50 млн. "З нашага боку сумесна з беларускімі кампаніямі мы будзем імкнуцца нарошчваць узаемадзеянне ў гандлі, эканоміцы і іншых галінах", - сказаў міністр.
Гаворачы аб тэматыцы еўразійскай інтэграцыі, Эдвард Налбандзян таксама адзначыў наяўнасць добрай магчымасці напярэдадні самітаў у Беларусі, а потым у Казахстане абмеркаваць адпаведныя захады, якія робіць Арменія па далучэнні да Мытнага саюза. "Практычна ўжо выканана дарожная карта, аб чым камісія, напэўна, будзе дакладваць на маючым адбыцца саміце ў Мінску", - сказаў ён.