Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з генеральным дырэктарам ЮНЕСКА Ірынай Бокавай
Увага да захавання аб'ектаў культурнай
спадчыны садзейнічае ўмацаванню дзяржаўнасці. Такі пункт гледжання выказаў
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка на сустрэчы з
генеральным дырэктарам ЮНЕСКА Ірынай Бокавай.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў важнасць візіту ў Мінск Ірыны Бокавай, які прымеркаваны да 60-годдзя членства Беларусі ў ЮНЕСКА.
"Мне прыемна ўсведамляць, што вы не чужы нам чалавек, вы з Балгарыі. У нас традыцыйна добрыя адносіны з гэтай краінай яшчэ з савецкіх часоў, адкуль мы атрымлівалі шмат прадукцыі",- сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт высока ацаніў ролю арганізацыі ў сучасным свеце. "Тое, чым займаецца ЮНЕСКА, вельмі сімвалічна і важна", - сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што адна са статутных мэт арганізацыі - супрацоўніцтва дзяржаў у мэтах бяспекі праз навуку, адукацыю і культуру. "Нам прыемна, што ЮНЕСКА займаецца менавіта такой праблематыкай", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, Беларусі ёсць што сказаць у сувязі з 60-годдзем членства ў ЮНЕСКА, асабліва ў сферах адукацыі і навукі. Напрыклад, Аляксандр Лукашэнка расказаў, што 5% ВУП краіны траціцца на адукацыю. Не так даўно адбылася сустрэча Прэзідэнта з вучонымі, дзе размова ішла аб прыярытэтах беларускай навукі на далёкую і на сярэднетэрміновую перспектывы.
Што датычыцца культуры, то, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Ірына Бокава сама зможа ўбачыць знакавыя аб'екты ў Беларусі, у тым ліку ўнесеныя ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Прэзідэнт звярнуў увагу на важнасць захавання аб'ектаў культурнай спадчыны. "Для нас вельмі важна знайсці ў нашым мінулым тое, што звязвае нас з сучасным. Мы не хацелі б забываць, адкуль мы родам, таму вялікую ўвагу ўдзяляем гэтым аб'ектам. Тым больш што яны садзейнічаюць умацаванню нашай дзяржаўнасці і лішні раз даказваюць, што Беларусь - старажытныя зямля, розныя дзяржавы тут былі, па-рознаму складаўся лёс. Але сёння ёсць Беларусь - самастойная незалежная дзяржава, якая каранямі ідзе ў мінулае", - сказаў ён.
Прэзідэнт падзякаваў генеральнаму дырэктару ЮНЕСКА за візіт, адзначыўшы, што кіраўнікі арганізацыі наведвалі Беларусь. "Было б несправядліва, калі б вы не прыехалі да нас, будучы генеральным дырэктарам, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Вы заўсёды можаце на нас разлічваць у арганізацыі - мы заўсёды будзем падтрымліваць вашы ініцыятывы. Тым больш што яны вельмі патрэбныя і выгадныя не толькі нам, але і ўсяму чалавецтву".
У сваю чаргу Ірына Бокава запэўніла, што ЮНЕСКА і ў далейшым будзе супрацоўнічаць з Беларуссю па ўсім спектры напрамкаў і прадоўжыць работу па захаванні беларускай культурнай спадчыны.
Генеральны дырэктар лічыць, што ЮНЕСКА прадстаўляе шырокую платформу для міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне культурнай спадчыны, развіцці навукі і адукацыі. Яна акцэнтавала ўвагу на значнасці сумеснай работы. "Важна, каб мы прадоўжылі работу, якую арганізацыя пачала амаль 70 гадоў таму, - заявіла генеральны дырэктар. - І мы будзем разам працаваць над захаваннем беларускай спадчыны".
Ірына Бокава адзначыла, што Беларусі ёсць што паказаць свету.
Яна падзялілася з Прэзідэнтам сваімі ўражаннямі ад сённяшняга наведвання БДУ, дзе чытала лекцыю. Кіраўнік ЮНЕСКА была ўражана гэтай сустрэчай і звярнула ўвагу на вялікую цікавасць студэнтаў да тэматыкі ЮНЕСКА. "Яны ведаюць пра ЮНЕСКА, цікавяцца захаваннем матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны і пыталіся, колькі помнікаў культурнай спадчыны Беларусі, беларускіх традыцый мы можам уключыць у Спіс Сусветнай спадчыны", - расказала Ірына Бокава.
На яе думку, калі маладыя людзі ведаюць сваю гісторыю, вераць у сваю ідэнтычнасць, то яны будуць больш упэўнена глядзець у будучыню і больш мабілізаваны вырашаць сённяшнія праблемы.
Генеральны дырэктар ЮНЕСКА запэўніла: "Мы будзем разам працаваць, каб больш развіваць культурную ідэнтычнасць, падтрымліваць гісторыю спадчыны і не проста глядзець кудысьці, а глядзець у будучыню".