Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 2 мая разгледзеў кадравыя пытанні.

    Кіраўнік дзяржавы назначыў:

    Барысевіча Мікалая Мікалаевіча

    Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Арганізацыі па забароне хімічнай зброі па сумяшчальніцтве

    Чапурнога Станіслава Уладзіміравіча

    Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Манголіі
    Палуяна Ігара ІванавічаНадзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор
    Чыжыка Сяргея Антонавіча першым намеснікам Cтаршыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
    Кіліна Сяргея Якаўлевічанамеснікам Cтаршыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
    Кільчэўскага Аляксандра Уладзіміравічагалоўным вучоным сакратаром Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

    Рачкова Сяргея Анатольевіча

    Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве

    Козінцава Віктара Васільевіча

    Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Чылі, Рэспубліцы Перу і Усходняй Рэспубліцы Уругвай па сумяшчальніцтве

    Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

    Грабнёва Генадзя Іванавіча

    першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама

    Неўмяржыцкага Сяргея Пятровіча

    намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама

    Чыкіды Алега Іванавіча

    намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама - старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні

    Драздоўскага Сяргея Аляксандравіча

    старшынёй Чавускага райвыканкама

    Жука Аляксандра Іванавіча

    рэктарам установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка"

    Сендзер Ганны Мікалаеўны

    рэктарам установы адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна"

    Шылы Вячаслава Дзмітрыевіча

    намеснікам Міністра аховы здароўя

    Хільмана Сяргея Анатольевіча

    намеснікам Міністра інфармацыі

    Дрыга Ірыны Уладзіміраўны

    першым намеснікам Міністра культуры

    Малкінай Іі Вітальеўны

    першым намеснікам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

    Буянава Алега Аляксеевіча

    генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод"

    Карпяка Уладзіміра Валянцінавіча

    генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Мінскі завод шасцерань"

    Іодзіса Станіслава Антонавіча

    генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "МІНСК КРЫШТАЛЬ"

    Гунько Сяргея Марцінавіча

    генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Віцязь"

    Гулевіч Алены Фёдараўны

    начальнікам дэпартамента эканомікі і галіновых праграм Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы

    Звяртаючыся да кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, Аляксандр Лукашэнка засяродзіў увагу на тым, што ім давядзецца працаваць у няпросты час, і не толькі таму, што ў свеце складаная эканамічная сітуацыя, якая не можа не ўплываць і на Беларусь, а з-за расхлябаных адносін работнікаў да выканання сваіх абавязкаў.

    "Я папрашу выконваць свае абавязкі на належным узроўні. Кіраваць той сферай, якая вам даручана, на поўную моц, не абарочваючыся нават, калі трэба, на губернатара, калі ён не разумее, аб чым ідзе размова", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што гэта датычыцца сферы ЖКГ, сельскай гаспадаркі, дзе цяпер працуюць камісіі, якія ў хуткім часе прадставяць даклады.

    "Але лепш, чым любыя камісіі, вы на месцы ведаеце, што там трэба рабіць, колькі каштуе гэта, каму дапамагчы, якія праекты падтрымаць, але працаваць трэба жорстка", - адзначыў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што старшыням райвыканкамаў трэба дзейнічаць без аглядкі ў межах даручанага раёна. "У адваротным выпадку мы не даб'ёмся ніякіх вынікаў. Я ўжо сказаў, што нам няма чаго баяцца нейкіх узрушэнняў, яшчэ чагосьці, нас тут палохаюць, страшаць... Страх толькі адзін - калі спыняцца прадпрыемствы і не будзе працаваць эканоміка. Гэта значыць, што ўсё залежыць ад нас", - лічыць Кіраўнік дзяржавы.

    "Вы ведаеце лепш, чым я, што трэба рабіць на канкрэтным участку. Абсалютна ўсё ведаеце. Закасвайце рукавы самі і кіруйце падначаленымі вам людзьмі. І вынік будзе, я абсалютна ўпэўнены. Асабліва ў ЖКГ, сельскай гаспадарцы, дзе мы можам знайсці яшчэ плюс да 30% у сабекошце для таго, каб рэнтабельна працавалі прадпрыемствы", - адзначыў Прэзідэнт.

    "І, вядома, людзі - гэта галоўнае. Мы і працуем дзеля людзей. Аб гэтым не трэба забываць. Я не хачу сказаць, што з людзей не трэба патрабаваць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У кожнага ёсць свае абавязкі. І з сялян, і з рабочых трэба патрабаваць па поўнай, так, як я раблю адносна вас. Але калі ён нармальна адпрацаваў, вы ўжо, калі ласка, і заплаціце яму, прычым своечасова, і праявіце павагу да гэтага чалавека. Усё па-людску павінна быць, па-чалавечы. Вельмі вас прашу звярнуць на гэта ўвагу".

    Закранаючы работу дыпламатычнага корпуса, Прэзідэнт пацікавіўся ў міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, наколькі патрэбныя і актуальныя цяперашнія назначэнні і ці прынясе гэта значную карысць для краіны.

    "Хацелася б, каб паслы назначаліся ўжо, магчыма, пад нейкую канкрэтную праграму або следам за гэтай праграмай", - лічыць Кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што, магчыма, "лепш не спяшацца адкрываць пасольствы і назначаць паслоў там, дзе ім няма чаго будзе рабіць".

    Уладзімір Макей звярнуў увагу на тое, што ўсе назначаемыя кіраўнікі беларускіх дыпмісій за мяжой з'яўляюцца адказнымі і перспектыўнымі работнікамі ў сістэме МЗС.

    Міністр згадзіўся з тым, што паслоў трэба назначаць пад перспектыўнае развіццё адносін з той ці іншай краінай.

    Наглядным прыкладам тут з'яўляецца Эквадор. Паводле слоў Уладзіміра Макея, калі раней у Беларусі з Эквадорам практычна не было ніякага тавараабароту, то ў мінулым годзе ён склаў $28 млн. Міністр прызнаў, што гэта невялікая лічба, аднак у дзвюх краін ёсць канкрэтныя перспектыўныя праграмы. "Эканоміка Эквадора падобная да венесуэльскай, і ёсць гатоўнасць нашых эквадорскіх партнёраў па развіцці ўзаемавыгадных сумесных праектаў з Беларуссю. Мы гэта будзем рабіць. Да таго ж з Эквадора мы акрэдытуем пасла па сумяшчальніцтве на некалькі суседніх краін", - адзначыў кіраўнік МЗС.

    Што датычыцца Манголіі, то з гэтай краінай за апошнія два гады адзначаецца стабільны ўзровень знешняга гандлю, нягледзячы на дрэнную міжнародную фінансава-эканамічную сітуацыю. Акрамя таго, у дзвюх краін ёсць перспектыўныя праграмы па пастаўках кар'ернай тэхнікі, па супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі і пастаўках сельгастэхнікі і абсталявання. Прычым праводзіцца ўжо канкрэтная работа.

    Гаворачы аб Нідэрландах, Уладзімір Макей звярнуў увагу на традыцыйна высокі ўзровень тавараабароту ў памеры больш як $3 млрд. Прычым нават без уліку нафты, нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў у бягучым годзе назіраецца рост двухбаковага гандлю ў два разы. Да таго ж з Нідэрландаў у Беларусь актыўна ідуць інвестыцыі, якія вылічаюцца сотнямі мільёнаў долараў. У Нідэрландах таксама знаходзіцца штаб-кватэра Арганізацыі па забароне хімічнай зброі, з якой Беларусь цесна супрацоўнічае і выбрана ў мінулым годзе ў склад кіраўніцтва.

    "Што датычыцца іншых краін, то мы пастаянна аналізуем работу нашых замежных устаноў. Напэўна, павінен адкрыта прызнаць, усё ж такі мы не заўсёды ўлічваем нейкія варыянты пры назначэнні тых ці іншых кіраўнікоў загранустаноў, але важна своечасова бачыць недахопы і выпраўляць іх", - адзначыў міністр замежных спраў.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго асноўнае патрабаванне - пастаянная дынаміка ў адносінах з той ці іншай краінай.

    "Калі ўжо назначылі, напэўна, думалі аб нейкіх перспектывах. Усё роўна паслу давядзецца там напружвацца і выдаваць вынік. Няхай паступова, няхай спакойна, але дынаміка павінна быць дадатная. Гэта для нас вельмі важна. Калі, напрыклад, у той жа Аргенціне вялікі фронт работы, перспектыўная краіна, там заўсёды можна знайсці прыкладанне намаганняў нашай Беларусі. Таму пасол павінен варушыцца. Гэтак жа і ў Бразіліі. Бразілія - гіганцкая краіна, вялікая па шчыльнасці, і калі мы там не маем добрай дынамікі, значыць, трэба разбірацца з паслом", - лічыць Кіраўнік дзяржавы.

    "Галоўная задача - гэта эканоміка, - адзначыў Прэзідэнт. - Будзе эканоміка - заўсёды будзе краіна і незалежнай, і вам будзе магчымасць заўсёды вярнуцца ў свой родны дом, вы будзеце ведаць, што ёсць кавалак зямлі, дзе будуць жыць вашы дзеці. Гэта залежыць, у прынцыпе, сёння ўсё ад паслоў".

    Звяртаючыся да кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што трэба не толькі прыводзіць у парадак НАН, але і ўзмацняць прысутнасць вучоных у сферы вытворчасці, эканомікі.

    "Ад гэтага нікуды не дзенемся. Сядзець пастаянна на ручным кіраванні, не ўмець прапрацоўваць стратэгічны напрамак нашай работы - на гэтым доўга не працягнеш. Так, зразумела, ёсць крызісныя моманты, даводзіцца ўключаць ручное кіраванне, усё роўна стратэгічны курс павінен быць абазначаны. І без вучоных нам гэтага рабіць нават не трэба. Вучоныя лепш, чым іншыя, ведаюць аб'ектыўныя законы развіцця эканомікі і вытворчасці, класічныя законы. Гэта таксама вельмі важна. Таму перад выпрацоўкай новага пяцігадовага плана трэба падключаць Акадэмію навук поўнасцю. І не глядзець, вось, ведаеце, гэтым ішлі шляхам, цяпер, быццам бы, палітычна нельга - гэта не галоўнае. Галоўнае - каб мы аб'ектыўна, на падставе аб'ектыўных законаў вызначылі асноўныя напрамкі нашага развіцця, хоць бы на пяцігодку. Калі мы не можам на 10% ВУП прырастаць, то чаму, як? Дастаткова 3%, 5% або 4%? Але гэта будзе напружваць усю краіну. Не проста, каб нам лягчэй было, трэба ісці на гэта. Не трэба быць у палоне калісьці вызначаных нашых ідэй і ўяўленняў. Сёння трэба дзейнічаць адпаведна таму, што мы можам і што мы бачым вакол нас", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

    "Таму я вельмі вас прашу: трэба падключацца да гэтай работы і не адыходзіць ад дачы якіх-небудзь нават рэкамендацый, заключэнняў ураду, калі трэба - процістаяць няправільнаму рашэнню. Гэта вельмі важна. Я вельмі разлічваю на Акадэмію навук у гэтым плане", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Закранаючы кадравыя рашэнні ў сферы адукацыі, Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся прычынамі падбору менавіта такіх кандыдатур на пасады рэктараў для дзвюх беларускіх ВНУ.

    Аляксандр Жук адзначыў, што пайсці з Міністэрства адукацыі ў БДПУ было яго жаданнем. Ён расказаў, што акрамя каштоўнага тэарэтычнага вопыту, набытага ў Мінадукацыі, валодае і практычнымі навыкамі работы ў педустановах: у свой час быў настаўнікам, стаяў ля вытокаў стварэння Ліцэя БДУ, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

    Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка лічыцца вядучай ВНУ ў сістэме адукацыі, аднак у гэтай сферы сёння ёсць вельмі вялікія праблемы, што патрабуюць вырашэння. У прыватнасці, гэта датычыцца прэстыжу настаўніка, які не толькі ў Беларусі, але і ў цэлым на постсавецкай прасторы цяпер не вельмі высокі. Аляксандр Жук адзначыў, што ў яго ёсць ідэі наконт таго, як узняць прэстыж педагагічнай адукацыі.

    "Нам трэба, наколькі гэта магчыма, вярнуць узровень павагі да настаўніка. Ваша задача, і гэта трэба ўзяць на строгі кантроль і дапамагчы, каб універсітэт ішоў наперадзе і цягнуў за сабой усе астатнія педустановы", - адзначыў Прэзідэнт, дадаўшы, што апрабаваны ў БДПУ станоўчы вопыт трэба пераносіць на рэгіянальныя ВНУ.

    "Гэта значыць трэба, каб вось такім клінам наша педадукацыя ішла, а наперадзе ваш універсітэт. Вось якую задачу я бачу перад вамі і ўніверсітэтам. Мы, вядома, будзем падтрымліваць, дапамагаць вядучай ВНУ, але вы ведаеце нашы магчымасці. І, напэўна, няправільна, што мы ўсюды стараемся штосьці нагрузіць на дзяржаву", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Гаворачы ў цэлым аб сістэме адукацыі, Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў краіне няма недзяржаўнай адукацыі. "Адукацыя нават у прыватных ВНУ, і гэта строга, вы ведаеце маё патрабаванне, - гэта дзяржаўная. Калі мы адукацыю выпускаем з-пад увагі - усё, краіны не будзе, тым больш нацыі беларускай ніколі не будзе. Таму адукацыя была, ёсць і будзе, прынамсі, пакуль я тут працую, выключна дзяржаўным прыярытэтам. Гэта не значыць, што ў рамках нашых законаў, заканадаўства прыватная ВНУ або прыватнік не можа ініцыятыўна працаваць і ўносіць пэўную лепту ў адукацыю. Але я па вялікім рахунку кажу, што гэта дзяржаўны клопат, уся адукацыя будзе падпарадкавана інтарэсам дзяржавы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.