Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 25 ліпеня разгледзеў кадравыя пытанні.

    Кіраўнік дзяржавы назначыў:

    Іванова Валерыя Мікалаевіча - Намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

    Крата Аляксандра Міхайлавіча - першым намеснікам Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

    Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

    Кудравец Алены Аляксандраўны - генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства "Беларуская калійная кампанія";

    Гарбачова Андрэя Аляксеевіча - кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Гомеля;

    Дарашэвіча Віктара Рыгоравіча - старшынёй Чачэрскага райвыканкама;

    Пазняка Аляксандра Рыгоравіча - кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска;

    Галоўчыца Алега Браніслававіча - старшынёй Любанскага райвыканкама;

    Качаноўскага Ігара Міхайлавіча - намеснікам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

    Седзіна Васіля Аляксеевіча - намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання;

    Аўраменкі Аляксея Мікалаевіча - намеснікам Міністра транспарту і камунікацый;

    Жамойцінай Наталлі Уладзіславаўны - намеснікам Міністра транспарту і камунікацый;

    Шэнца Леаніда Васільевіча - першым намеснікам Міністра энергетыкі;

    Кулакоўскага Валерыя Лявонцьевіча - намеснікам Міністра юстыцыі.

    Звяртаючыся да Алены Кудравец, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ёй добра знаёма сітуацыя ў калійнай сферы. Прэзідэнт адзначыў, што "гэта не толькі сфера калійных угнаенняў, гэта сфера гандлю, прытым у глабальным маштабе. Гэта не тое, што прыйшоў, недзе прыкупіў нешта, потым перапрадаў, як у нас цяпер гэта прынята, а гэта вялікая палітыка ў сферы продажаў".

    "Вы актыўны ўдзельнік той камісіі, якая вывучала сітуацыю на калійным рынку ўвогуле, Вы аналізавалі работу Беларускай калійнай кампаніі, якая займаецца рэалізацыяй калійных угнаенняў Беларусі і Расійскай Федэрацыі. Больш таго, Вы добра ведаеце сітуацыю не толькі ў нашага вытворцы, але і расійскага. І, напэўна, я так мяркую, такіх спецыялістаў, як Вы, у краіне нямнога, якія так валодалі б сітуацыяй па прадажах калійных угнаенняў", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

    "Валерыя Іванова мы перавядзём на іншую работу. У нас такіх вялікіх, быццам бы, і прэтэнзій да яго няма, але яму цяжка працаваць у гэтай сферы, паколькі ён з ёй ніколі не сутыкаўся, - сказаў Прэзідэнт. - Таму мы яго вопыт будзем выкарыстоўваць тут, унутры краіны, ён будзе назначаны на іншую пасаду".

    "Нам ні ў якім разе нельга страціць расійскую кампанію, бо мы больш магутныя, мы самая магутная кампанія па рэалізацыі калійных угнаенняў, калі мы з расіянамі дзейнічаем разам. Але, зразумела, не трэба забываць і беларускія інтарэсы, бо з таго боку - прыватная кампанія. І ў дзяржавы, і прыватніка не заўсёды супадаюць у нюансах мэты, але, тым не менш, як яны, так і мы, хочам прадаць больш і даражэй, гэта зразумела, і ў гэтым галоўным нашы інтарэсы супадаюць, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Трэба ўзяць пад кантроль усе патокі, па якіх лініях яны ні рэалізоўваліся б, і паглядзець на цэны".

    Аляксандр Лукашэнка даручыў таксама сур'ёзна прааналізаваць сітуацыю ў калектыве БКК.

    Звяртаючыся да кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў, Прэзідэнт падкрэсліў, што яны павінны адыгрываць большую ролю ў развіцці краіны і асабліва ў рабоце з людзьмі. Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем заўважыў, што, нягледзячы на тое, што ў краіне прынята рашэнне ўзмацніць ролю асноўнага звяна вертыкалі ўлады, усё яшчэ не ў поўнай меры задзейнічаны старшыні райвыканкамаў, кіраўнікі гарадскіх адміністрацый.

    Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў мясцовую вертыкаль аб недапушчальнасці карупцыі ў іх рабоце.

    "З-за таго, што мы вельмі жорстка рэалізуем курс у краіне на парадак, сумленнасць і справядлівасць (гэта ніякая не кампанейшчына, гэтаму пытанню мы заўсёды ўдзяляем вялікую ўвагу, рабоце з людзьмі і сумленнасці, справядлівасці, і праходзяць мерапрыемствы антыкарупцыйнай накіраванасці, прытым у жорсткім ключы), я проста вас, як і ўсіх, чарговы раз хачу папярэдзіць, што тут ніякіх паблажак быць не можа, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Тут я вам не памочнік і зберагчы вас ад гэтых артыкулаў крымінальнага кодэкса я не змагу. Гэта прынцыпова. Таму я вельмі вас прашу заўсёды мець гэта на ўвазе".