Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 20 мая разгледзеў кадравыя пытанні.
Прэзідэнт вызваліў генерал-маёра Аляксандра Анісімава ад пасады статс-сакратара - памочніка Міністра абароны Беларусі па пытаннях ваеннай палітыкі, залічыўшы яго ў распараджэнне Міністра абароны.
На пасаду статс-сакратара - памочніка Міністра абароны па пытаннях ваеннай палітыкі назначаны палкоўнік Алег Воінаў.
Палкоўнік міліцыі Анатоль Курылец вызвалены ад пасады намесніка Міністра ўнутраных спраў - начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў (статс-сакратара).
Кіраўнік дзяржавы вызваліў таксама палкоўніка фінансавай міліцыі Рыгора Верамко ад пасады намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі - дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў, звольніўшы яго са службы ў органах фінансавых расследаванняў у запас па ўзросту з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
Аляксандр Лукашэнка назначыў палкоўніка міліцыі Аляксандра Кобрусева намеснікам Міністра ўнутраных спраў Беларусі па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Французскай Рэспубліцы, пастаянны прадстаўнк Беларусі пры ЮНЕСКА па сумяшчальніцтву Павел Латушка назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Каралеўстве Іспанія і Партугальскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтву.
Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 20 мая.