Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні.

    Кіраўнік дзяржавы назначыў:

    Русага Міхаіла Іванавіча

    намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь

    Марыніча Леаніда Адамавіча

    выконваючым абавязкі Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

    Арчакова Уладзіміра Юр'евіча

    начальнікам упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці

    Сіняўскага Вадзіма Іванавіча

    начальнікам Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў

    Краўцова Алега Эдуардавіча

    Старшынёй Рэспубліканскага працоўнага арбітражу

    Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

    Купчыной Алены Мікалаеўны

    намеснікам Міністра замежных спраў

    Шматава Сяргея Мікалаевіча

    старшынёй Браслаўскага райвыканкама

    Крывогіна Аляксандра Мікалаевіча

    начальнікам галоўнага ўпраўлення контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь

    Пакумейкі Аляксандра Юр'евіча

    начальнікам галоўнага ўпраўлення абароны канстытуцыйнага ладу і барацьбы з тэрарызмам КДБ Рэспублікі Беларусь

    Талсташова Аляксандра Алегавіча

    начальнікам галоўнага ўпраўлення па контрразведвальным забеспячэнні праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю КДБ Рэспублікі Беларусь

    Вараксы Уладзіміра Уладзіміравіча

    дырэктарам Дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

    Аношкі Аляксея Дзмітрыевіча

    генеральным дырэктарам Беларускага дзяржаўнага аб'яднання па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому і адходаў чорных і каляровых металаў - дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Белдругасчормет"

    Касцюкевіча Васіля Васільевіча

    генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "СветлагорскХімвалакно"

    Масіенкі Юрыя Іванавіча

    дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "АГАТ - сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынга "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання"

    Звяртаючыся да Міхаіла Русага, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Назначаючы вас на гэту пасаду, я ніколькі не вагаўся, таму што вам не проста не трэба будзе ўваходзіць у курс справы, а вы дасканала ведаеце асноўную сваю зону адказнасці - аграпрамысловы комплекс, які ўключае не толькі сельскую гаспадарку".

    Прэзідэнт падкрэсліў, што сельская гаспадарка - перспектыўная экспартаарыентаваная галіна для краіны. Актуальнай застаецца задача па выхадзе на $5-7 млрд. экспарту сельгаспрадукцыі за пяцігодку. "Тэмпы значныя, але забяспечыць высокі ўзровень будзе няпроста", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

    "Я вельмі спадзяюся, што тыя канкрэтныя праекты і праграмы, аб якіх мы з Вамі дамаўляліся ў полі, на ферме, на канкрэтных аб'ектах, будуць рэалізаваны яшчэ хутчэй, чым мы планавалі", - адзначыў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што на пасаду Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання павінна быць прапанавана "моцная кандыдатура, якая не ўступае ранейшаму Міністру".