Аляксандр Лукашэнка прысвоіў палкоўнікам міліцыі Ігару Яўсееву і Уладзіміру Бачылу званне генерал-маёра міліцыі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прысвоіў палкоўнікам міліцыі Ігару Яўсееву і Уладзіміру Бачылу чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.
Пракурору Гродзенскай вобласці Віктару Марозаву прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа.
Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 20 чэрвеня.