Аляксандр Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пунктам 18 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прысвоіў генеральскія званні. Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 лютага.

    У прыватнасці, чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена Віктару Хрэніну, Ігару Мажылоўскаму, Сяргею Дудко, Васілю Гедзько.

    Івану Наскевічу прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі, пракурору Магілёўскай вобласці Аляксандру Чадзюку - класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класа.