Аляксандр Лукашэнка прыняў з рабочым дакладам Старшыню Следчага камітэта Валерыя Вакульчыка
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 жніўня прыняў з рабочым дакладам Старшыню Следчага камітэта Валерыя Вакульчыка.
Кіраўнік дзяржавы перш за ўсё цікавіўся праблемнымі момантамі, якія выявіліся ў працэсе фарміравання і работы Следчага камітэта: "Мяне больш хвалюе тое, што мы не зрабілі і што трэба будзе зрабіць. Важна, каб мы не пагоршылі сітуацыю з раскрыццём крымінальных злачынстваў".
Паводле слоў Валерыя Вакульчыка, час, які мінуў з моманту стварэння новага ведамства, даў магчымасць убачыць праблемы, а таксама рэальныя рэзервы, якія ёсць у дзейнасці Следчага камітэта.
Кіраўніку дзяржавы таксама даложана аб рабоце Следчага камітэта па пытаннях удасканалення дасудовага вядзення па крымінальных справах. У прыватнасці, прапрацоўваецца магчымасць стварэння інстытута пагаднення са следствам. У гэтай сферы быў вывучаны міжнародны вопыт, у тым ліку такіх краін, як Расія, Украіна, ЗША, і зроблены вывад аб неабходнасці больш дакладна рэгламентаваць у нацыянальным заканадаўстве правы і абавязкі бакоў. Канкрэтны механізм пакуль знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі, але яго сутнасць заключаецца ў магчымасці зніжэння тэрміну пакарання за ўчыненае злачынства пры супрацоўніцтве са следствам. Гэта мера, на думку Старшыні Следчага камітэта, дасць магчымасць, з аднаго боку, улічыць інтарэсы грамадзян, а з другога - аптымізаваць работу следчага, разгрузіць пракурораў і суды. Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць гэту прапанову сумесна з зацікаўленымі ведамствамі.
Акрамя таго, Валерый Вакульчык далажыў Прэзідэнту аб ходзе следства па некаторых крымінальных справах, якія атрымалі вялікі грамадскі рэзананс.