Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 23 чэрвеня прыняў з дакладам старшыню Прэзідыума НАН Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Гусакова.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць больш хуткай аддачы ад дзейнасці беларускіх вучоных па вырашэнні шэрага пытанняў, накіраваных на забеспячэнне эканамічнай і ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, абмеркаваны арганізацыйныя пытанні ў дзейнасці НАН, у прыватнасці звязаныя з выбарамі акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў. "Павінна быць усё строга ў адпаведнасці з законам і сумленна, каб вучоныя нас не папракалі", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Увазе Прэзідэнта таксама былі прадстаўлены меры, накіраваныя на аптымізацыю структуры і колькасці Нацыянальнай Акадэміі навук.

    Кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанову, каб Акадэмія навук пачала адпрацоўку стратэгіі перспектыўнага развіцця эканомікі краіны да 2030 года. Пры гэтым, нягледзячы на навуковы характар такой стратэгіі, яна не павінна быць адарвана ад практыкі.