Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню канцэрна «Белнафтахім» Ігара Жыліна

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка прыняў з дакладам старшыню канцэрна «Белнафтахім» Ігара Жыліна.

    У цэнтры ўвагі на сустрэчы была работа прадпрыемстваў галіны, асноўныя фінансава-эканамічныя паказчыкі іх дзейнасці. Так, за перыяд з 2011 года дадатнае сальда знешняга гандлю ў цэлым па галіне павялічылася ў 3 разы з $1,9 млрд да $5,6 млрд. «Нават у цяжкі час мы не зніжаем эфектыўнасці. Рэнтабельнасць продажаў нашых арганізацый не зніжаецца ніжэй за 10%», - сказаў старшыня канцэрна.

    Ігар Жылін таксама далажыў аб рэалізацыі праграмы мадэрнізацыі. «Мы ўвялі тысячу новых аб’ектаў, выконваем праграму мадэрнізацыі, у тым ліку эканамічнай. Мы ўжо вывелі на аўтсорсінг шэраг структур нашых прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць на прадпрыемствах дапаможныя функцыі», - расказаў ён.

    Акрамя таго, прадпрыемствы канцэрна значна пашырылі наменклатуру выпускаемых імпартазамяшчальных тавараў.

    На сустрэчы таксама абмяркоўваўся шэраг кадравых пытанняў.