Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржбяспекі Валерыя Вакульчыка
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў у Беларусі
сталі экзаменам для ўлады. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр
Лукашэнка 24 сакавіка, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі
Валерыя Вакульчыка.
"Што адбываецца на фронце барацьбы са шпіянажам і кантрабандай вельмі важна, але перш за ўсё я хацеў бы пачуць ваша меркаванне, вашу ацэнку сітуацыі ў сувязі з праведзенымі выбарамі. Усе журналісты адзначаюць, што гэта кампанія была ўжо вельмі спакойнай і гэтак далей. Наколькі гэта так з вашага пункту гледжання, з пункту гледжання спецслужбаў? Наколькі яна была спакойнай, як насельніцтва рэагавала на перадвыбарную кампанію і самі выбары, якія адбыліся ўчора і за пяць дзён датэрміновага галасавання, які настрой людзей, магчыма, мы недзе штосьці недагледзелі, недахопы нейкія ёсць?" - сказаў Прэзідэнт.
"Выбарчая кампанія - гэта таксама працэс, з якога трэба атрымліваць адпаведныя ўрокі. Гэта экзамен, які здавала ўлада. Няхай не самы галоўны экзамен, але экзамен", - лічыць Кіраўнік дзяржавы.
"Таму ваш пункт гледжання наконт гэтага і тыя пытанні, якімі займаюцца спецслужбы, асабліва ў сувязі з падзеямі ва Украіне. Мы прымалі шэраг рашэнняў па ваенным складальніку, вучэнні і гэтак далей. Як сябе НАТА паводзіць сёння каля граніц нашай рэспублікі, з вашага пункту гледжання, ці ёсць тут насцярожваючыя моманты, якіх, магчыма, не відаць пры першым набліжэнні?" - пацікавіўся Прэзідэнт у старшыні КДБ.
Валерый Вакульчык пацвердзіў, што сітуацыя ў сувязі з праведзенымі выбарамі ў цэлым характарызуецца як стабільная. Ён адзначыў актыўны ўдзел насельніцтва ў выбарчай кампаніі. "Гэта значыць неабыякавыя адносіны да працэсаў, што адбываюцца ў краіне. І трэба прызнаць, што ў пэўнай ступені на гэта ўсё паўплывалі падзеі, якія адбываюцца ў нашых суседзяў", - сказаў старшыня КДБ, растлумачыўшы, што гэта была як падстава для таго, каб людзі цераз прызму ўкраінскіх падзей ацанілі стабільнасць у Беларусі. "І зразумелі, што гэта трэба берагчы, за гэта трэба змагацца. І калі мы гэта самі не зберажом і не захаваем, то ніхто за нас гэтага не зробіць. І ў гэтым плане трэба сказаць дзякуй нашым людзям за тое, што яны сапраўды гэта разумеюць і падтрымліваюць уладу і прынялі ўдзел у выбарах, зрабіўшы свой свядомы выбар", - сказаў Валерый Вакульчык.
"Аналіз паказвае, што менавіта падыход людзей паўплываў на працэсы ў сувязі з выбарамі, на тое, што сапраўды яны прайшлі ў цэлым спакойна, не было ніякіх узрушэнняў. Некаторыя дробныя парушэнні былі, але яны мелі адзінкавы, несістэмны характар і па сутнасці разбіраліся ўладамі на месцах, і гэта ў цэлым не паўплывала на сітуацыю", - адзначыў старшыня КДБ.