Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню ФПБ Леаніда Козіка
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр
Лукашэнка 16 красавіка прыняў з дакладам старшыню Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Леаніда Козіка.
Кіраўнік дзяржавы цікавіўся тым, як ФПБ падрыхтавала аб'екты для размяшчэння ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату свету па хакеі. "Для нас гэта нейкі этап, каб падвесці вынікі таго, што абяцана прафсаюзамі зрабіць да чэмпіянату свету. Думаю, вы займаліся гэтымі аб'ектамі, гэта, напэўна, выгадна і для вас, - сказаў Прэзідэнт. - Што пабудавана, што рэканструявана, падрыхтавана са старых аб'ектаў для пражывання гасцей? Гэта нядрэнна будзе і на будучае, гэта ж застанецца ў нашых людзей, мы ж рабілі не для таго, каб толькі іншаземцаў тут пасяліць або нашых гледачоў, якія будуць на чэмпіянаце свету".
Леанід Козік адзначыў, што ФПБ выканала даручэнне Прэзідэнта і падрыхтавала свае базы ў навакольнай мясцовасці Мінска для прыняцця гасцей чэмпіянату. Тут зможа размясціцца каля 1 тыс. чалавек. Паводле слоў старшыні Федэрацыі прафсаюзаў, гэтыя аб'екты па наборы прадастаўляемых паслуг практычна нічым не адрозніваюцца ад сучасных гасцініц. Госці і ўдзельнікі ЧС, якія будуць жыць у санаторыях, змогуць пры жаданні атрымаць дадатковае лячэнне, як і іншыя пастаяльцы.
Аляксандр Лукашэнка папрасіў далажыць аб сітуацыі ў прафсаюзным руху, праблемных пытаннях, на якія неабходна звярнуць увагу.
Прэзідэнт падзякаваў прафсаюзам "за спакойную, ціхую, недакучлівую работу па арганізацыі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў". "Проста малайцы! Без гвалту, без шуму. Нават у сродках масавай інфармацыі як быццам ніхто не заўважыў, але правялі вялікую работу, асабліва ў камісіях, якія ўзялі на сябе цяжар правядзення выбараў у мясцовыя Саветы", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Леанід Козік заўважыў, што ў выбарчых камісіях членаў прафсаюзаў было ад 30 да 46%. Акрамя таго, амаль 3 тыс. прафсаюзных актывістаў сталі дэпутатамі.
Што датычыцца сітуацыі ў прафсаюзным руху, то старшыня ФПБ адзначыў, што яна ў цэлым нармальная. У краіне працуюць 23 тыс. прафсаюзных арганізацый, якія ведаюць настроі людзей, іх праблемы і пажаданні.
Кіраўніку дзяржавы было даложана аб выкананні раней дадзеных даручэнняў адносна работы з працоўнымі калектывамі, стварэння нармальных умоў працы, аховы працы.
Леанід Козік расказаў аб мерапрыемствах, якія праходзяць у сувязі са святкаваннем 110-годдзя прафсаюзнага руху, аб планах па правядзенні 1 мая ў парку Янкі Купалы традыцыйнага мітынгу.
Размова таксама вялася аб санаторна-курортным лячэнні, дзіцячым аздараўленні. Аляксандр Лукашэнка цікавіўся колькасцю санаторыяў у краіне, іх станам. Як далажыў Леанід Козік, у санаторыях амаль палавіну адпачывальнікаў складаюць замежныя грамадзяне, перш за ўсё з Расійскай Федэрацыі, якія задаволены як умовамі, так і медыцынскім абслугоўваннем. Паводле яго слоў, беларускія санаторыі загружаны на 100% круглы год.
Што датычыцца дзіцячага аздараўлення, то плануецца, што ў бягучым годзе ў дзіцячых лагерах адпачнуць 345 тыс. дзяцей. Цана пуцёўкі для бацькоў не перасягне 10% агульнага яе кошту. ФПБ выдзеліла сродкі для кожнай вобласці, якія будуць накіраваны на патанненне пуцёвак для дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных сем'яў.