Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Леаніда Мальцава
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 2 чэрвеня прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Леаніда Мальцава. На сустрэчы таксама прысутнічаў Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Мяжуеў.
Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, ці ёсць якія-небудзь праблемы ў дзейнасці пагранічнага ведамства, якія патрабуюць прыняцця рашэння на ўзроўні Прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэтым летам хацеў бы пабываць на граніцы, каб асабіста азнаёміцца з выкананнем раней дадзеных даручэнняў.
Прэзідэнт заявіў, што ў прыватнасці мае намер азнаёміцца з развіццём турыстычнага патэнцыялу беларускіх астравоў на рацэ Заходні Буг. "Гэта вельмі цікава для людзей. З пункту гледжання патрыятычнага, ваенна-патрыятычнага выхавання для нас гэта вельмі важна", - сказаў Кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён адзначыў, што тры гады таму старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар абяцаў прывесці ў парадак адпаведныя тэрыторыі і размешчаныя на іх катакомбы, разваліны і руіны, арганізаваць турыстычныя сцежкі.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, тыя месцы таксама можна было б задзейнічаць для кіназдымак. "Там з задавальненнем будуць здымаць фільмы, таму што лепшага месца для натуральных здымак не знойдзеш", - адзначыў Прэзідэнт.
Леанід Мальцаў далажыў аб сучасным стане сістэмы аховы дзяржаўнай граніцы, узроўні пагранічнай бяспекі краіны, а таксама аб мерах, якія прымаюцца, каб адаптаваць гэту сістэму да сучасных умоў, зрабіць яе больш эфектыўнай і гібкай.
Старшыня Дзяржпагранкамітэта адзначыў, што пагранічнікі паспяхова справіліся з пастаўленымі задачамі і ўзросшай нагрузкай на пункты пропуску ў перыяд правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі. "Таму сістэма працуе, яна надзейная, але жыццё ідзе, і любая сістэма патрабуе ўдасканалення", - сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка адобрыў прадстаўленыя прапановы, зрабіўшы свае заўвагі па вынесеных на абмеркаванне пытаннях. Таксама дадзены шэраг даручэнняў па аптымізацыі структуры, больш эфектыўным выкарыстанні сіл і сродкаў, якія ёсць у Дзяржпагранкамітэце.