Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 19 ліпеня прыняў з дакладам Прэм'ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што хацеў бы абмеркаваць два важныя пытанні, якія датычацца знешняй і ўнутранай палітыкі.
У першую чаргу, Прэзідэнт спыніўся на выніках афіцыйнага візіту ў Кітайскую Народную Рэспубліку. Аляксандр Лукашэнка ўказаў Ураду на неабходнасць дэталёвай прапрацоўкі ўсіх дасягнутых з кітайскім бокам дамоўленасцей, асабліва ў кантэксце маючай адбыцца сустрэчы прэм'ер-міністраў Беларусі і Кітая. На думку Кіраўніка беларускай дзяржавы, гэта сустрэча дасць магчымасць зняць усе існуючыя пытанні ў гандлёва-эканамічнай і фінансавай сферах.
"У працэсе падрыхтоўкі гэтага мерапрыемства многія пытанні будуць вырашаны. Але самае галоўнае - і гэта была прапанова Старшыні КНР, - мы выйшлі на стратэгічны ўзровень партнёрства. Гэта не проста словы, Кітай гэтаму ўдзяляе вельмі сур'ёзную ўвагу, надае вялікае значэнне, і была дамоўленасць аб тым, што мы на гэтым этапе павінны выпрацаваць план нашых мерапрыемстваў, калі гэта высокі ўзровень супрацоўніцтва, нейкую "дарожную карту", як прынята сёння гаварыць. І ваша сустрэча будзе важнейшым этапам у падрыхтоўцы гэтай "дарожнай карты", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым дакуменце будуць раздзелы, якія закранаюць усе напрамкі супрацоўніцтва: і гандлёвы, і ваенна-тэхнічны, і палітычны, і гуманітарны. Ён дадаў, што да абмеркавання некаторых з іх бакі падыходзілі. "Адным словам, сапраўдны план дзеянняў. Гэта вельмі важная для нас прапанова кітайскага боку. Гэта вельмі сур'ёзны новы крок з боку Кітайскай Народнай Рэспублікі ў падтрымцы Беларусі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў таксама ўвагу на сітуацыі ў Віцебскай вобласці, запатрабаваўшы ад Прэм'ер-міністра далажыць аб вывадах і заключэннях, да якіх прыйшоў Урад у працэсе вывучэння работы рэгіёна.
Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што назіраецца даволі складанае становішча ў сельскай гаспадарцы Віцебскай вобласці, і выказаў некаторую заклапочанасць тым, што Віцебскі аблвыканкам не выконвае гарантыі перад банкаўскай сістэмай.
Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў узмацніць бюджэтную дысцыпліну як на Віцебшчыне, так і ў цэлым па краіне, асабліва падкрэсліўшы, што планавыя паказчыкі павінны безумоўна выконвацца, не павінна быць нямэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў.
Прэм'ер-міністр далажыў аб эканамічных паказчыках развіцця краіны. Паводле яго слоў, за 6 месяцаў 2013 года тэмп росту ВУП склаў 101,4%. Па выніках работы эканомікі за студзень-май ёсць дадатнае сальда знешнегандлёвага балансу ў памеры $303 млн. Акрамя таго, высокая ўдзельная вага інавацыйнай прадукцыі, што, на думку Прэм'ер-міністра, сведчыць аб тым, што працэсы мадэрнізацыі ажыццяўляюцца даволі правільна. У чэрвені адбылося нязначнае зніжэнне складскіх запасаў - на 3%. Прэзідэнт звярнуў увагу на неабходнасць правядзення паўсюднай работы па іх зніжэнню.
Кіраўніку дзяржавы даложана таксама аб асноўных падыходах да фарміравання прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэту на 2014 год. Прэзідэнт у цэлым падтрымаў прапановы Урада. Аляксандр Лукашэнка чарговы раз акцэнтаваў увагу на неабходнасці рэнтабельнай работы прадпрыемстваў і павышэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва.
Акрамя таго, Прэзідэнту прадстаўлены праекты Указаў, якія датычацца работы шэрага прадпрыемстваў, у тым ліку праблемных. Урад перакананы ў тым, што будучае за буйнымі кампаніямі, якія могуць сябе пазіцыянаваць на знешніх рынках і эфектыўна працаваць на ўнутраным рынку.
Кіраўнік дзяржавы адобрыў падыходы па стварэнню Беларускай цэментнай кампаніі на базе трох заводаў.
Прэзідэнт таксама падтрымаў прапанову аб стварэнні Беларускай трыкатажнай кампаніі, у склад якой увойдуць ААТ "КІМ", ААТ "Світанак", ААТ "Купалінка" і ААТ "Брэсцкі панчошны камбінат". Галаўным прадпрыемствам будзе выступаць ААТ "Світанак". На думку Урада, гэта дасць магчымасць як больш эфектыўна выкарыстоўваць вытворчыя магутнасці прадпрыемстваў, так і істотна знізіць вытворчыя затраты.
На сустрэчы размова таксама ішла аб развіцці абутковых прадпрыемстваў, у прыватнасці СТАА "Белвест" і СТАА "Марко". Кіраўнік дзяржавы даў шэраг даручэнняў, якія звязаны з аб'ёмамі вытворчасці і мерамі дзяржаўнай падтрымкі. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб работа прадпрыемстваў будавалася на рыначных прынцыпах, выпускаўся толькі той аб'ём прадукцыі, які будзе паспяхова прададзены, зніжалася залежнасць ад імпарту, а любая дзяржаўная падтрымка ажыццяўлялася на зваротнай аснове.
Урад мае намер дапрацаваць прадстаўленыя Кіраўніку дзяржавы праекты Указаў.
Прэзідэнт спыніўся на пытаннях фарміравання Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, запатрабаваўшы узмацніць кантроль за яго развіццём, а таксама паскорыць усе работы з тым, каб рэзідэнты маглі пачаць стварэнне вытворчых магутнасцей. Кіраўніку дзяржавы даложана аб тым, што ўжо ў бягучым годзе плануецца завяршыць праектаванне асноўных інжынерных камунікацый, у прыватнасці газа- і электразабеспячэння першай паўночнай пляцоўкі пад забудову новымі прадпрыемствамі.