Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам прэм’ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка папярэджвае, што неэфектыўныя сельгаспрадпрыемствы будуць прыватызаваны ў выпадку, калі за паўгода яны не выйдуць на бясстратную работу. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў 14 ліпеня, прымаючы з дакладам прэм’ер-міністра краіны, кіраўніка рабочай групы па мерах удасканалення дзяржаўнай аграрнай палітыкі.

    У сустрэчы таксама прынялі ўдзел кіраўнікі Нацыянальнага банка, Міністэрства фінансаў, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

    На разгляд Прэзідэнта была прадстаўлена інфармацыя аб дадатковых расходах бюджэту і банкаў у сувязі з магчымым прыняццем чатырох праектаў указаў па ўдасканаленні дзяржаўнай аграрнай палітыкі, абмеркаванне якіх раней адбылося на нарадзе з удзелам Кіраўніка дзяржавы 10 чэрвеня 2014 года.

    Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беларуская сельская гаспадарка можа не толькі працаваць самастойна, але і зарабляць.

    "Сёння ўжо цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю як оптам, так і ў розніцу такія, што нашай сельскай гаспадарцы, якая атрымала немалую падтрымку ад дзяржавы ў папярэднія дзве пяцігодкі, можна жыць самастойна і зарабляць, што і робяць сельгаспрадпрыемствы - калгасы, саўгасы, якія хочуць жыць і працаваць", - адзначыў Прэзідэнт.

    "Мы дамовіліся, што мы павінны падтрымаць тых, хто сёння можа выйсці на бясстратную работу і працаваць самастойна, а тым, якія не хочуць і не могуць, мы павінны даць тэрмін як мінімум да канца года і прыватызаваць, прадаць тым, хто хоча працаваць. Таму няхай думаюць і вырашаюць", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што кіраўнікі гэтых прадпрыемстваў там працаваць ужо не будуць, магчыма, нават спецыялістамі.

    Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што да разгляду гэтага пытання падыходзілі ўжо не раз, у тым ліку і на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы. Спецыяльна створанай камісіяй па разглядзе праблемных пытанняў у аграрнай сферы пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра былі вынесены на разгляд Прэзідэнта нарматыўна-прававыя акты, прызначаныя ўстараніць "вузкія" месцы ў сельскай гаспадарцы. "Мы дамовіліся аб тым, што вы ўсё гэта палічыце і з улікам няпростага фінансава-эканамічнага становішча не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце, мы зробім вывад, ці зможам мы пайсці на тыя меры, якія прапанаваны камісіяй", - сказаў Кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, гэта няпростыя меры і вельмі затратныя для сельскай гаспадаркі. "Таму я хацеў бы, каб мы да гэтага пытання падышлі не ведамасна, а вельмі прынцыпова і адкрыта, і дзяржава прыняла на сябе тыя абавязацельствы, якія можа асіліць", - адзначыў Прэзідэнт.

    Ён падкрэсліў, што галоўнае пытанне не ў тым, у што гэта абыдзецца, а ці вытрымае дзяржава такую нагрузку з пункту гледжання фінансаў.

    Кіраўнік дзяржавы даў удзельнікам сустрэчы шэраг даручэнняў па далейшым павышэнні тэхналагічнай дысцыпліны ў аграрным сектары, мерах своечасовай уборкі ўраджаю бягучага года, даўкамплектаванні ў самыя кароткія тэрміны дойным статкам існуючых малочных ферм.