Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам намесніка Прэм'ер-міністра Пятра Пракаповіча
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 мая прыняў з дакладам намесніка Прэм'ер-міністра Пятра Пракаповіча. Асноўная ўвага на сустрэчы была ўдзелена пытанням праводзімай у Беларусі мадэрнізацыі прадпрыемстваў. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў далажыць аб тым, як ідзе гэты працэс.
"Вы помніце, на пасяджэнні Савета Міністраў я папракнуў Урад у тым, што занадта астранамічныя сумы налічылі на мадэрнізацыю, не ведаю, праўда, па якому крытэрыю, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Я проста хацеў крыху стрымаць запал Урада, адзначыўшы тое, што мадэрнізацыя - гэта нятанны працэс, але, тым не менш, ён павінен быць рэальна падлічаны".
Аднак праверка абгрунтаванасці разлікаў па мадэрнізацыі, праведзеная Камітэтам дзяржаўнага кантролю, паказала, што дзе-нідзе да гэтых пытанняў падышлі фармальна, звярнуў увагу Прэзідэнт. "Аказваецца, не ўсё чыста і не ўсё прадумана. І тым не менш, як ідзе мадэрнізацыя, што ўжо сёння зроблена ў гэтым ключы? - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка. - Я гэта пытанне задаю з той мэтай, каб мы не загубілі сродкі, не стварылі вытворчасцей там, дзе не будзе ні сыравіны, ні рынкаў збыту для прадукцыі. Вось гэтага дапусціць ні ў якім выпадку нельга".
Прэзідэнт паставіў задачу ўжо ў бягучым годзе выканаць усе паказчыкі, якія неабходны для таго, каб у 2015 годзе гарантавана атрымаць выручку на аднаго занятага ў эканоміцы ў памеры не меншым за $60 тыс.
Гэта значыць, што ў 2013 годзе гэты паказчык павінен складаць не менш як $48 тыс., для чаго трэба павялічыць выручку на аднаго занятага ў эканоміцы ў доларавым эквіваленце да ўзроўню мінулага года на 20 працэнтаў. У 2014 годзе гэты паказчык павінен узрасці да $54 тыс.
Паводле слоў Віцэ-прэм'ера, гэта вельмі сур'ёзная задача, аднак практычная работа Урада накіравана на тое, каб забяспечыць безумоўнае выкананне ўсіх даручэнняў Кіраўніка дзяржавы.
"Дасягненне запланаванай выручкі на аднаго занятага ў эканоміцы дасць магчымасць нам ужо ў гэтым годзе значна павысіць жыццёвы ўзровень насельніцтва, у тым ліку давесці сярэднюю зарплату да Br5,5-6 млн. да канца года, і закладзе асновы для настунага года", - адзначыў Пётр Пракаповіч.
Віцэ-прэм'ер таксама далажыў аб выкананні пастаўленай Кіраўніком дзяржавы задачы па рэалізацыі праграмы комплекснай мадэрнізацыі на кожным прадпрыемстве. Паводле слоў Пятра Пракаповіча, цяпер прыкладна чвэрць прадпрыемстваў яшчэ не пачала такую работу.
"Мы плануем, што на працягу другога квартала гэту работу пачнуць усе прадпрыемствы. Таксама будзе забяспечана выкананне задачы па асваенню ў гэтым годзе інвестыцый у асноўны капітал", - адзначыў Віцэ-прэм'ер.
Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў намесніка Прэм'ер-міністра, чыноўнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў аб асабістай адказнасці за безумоўнае выкананне праграмы комплекснай мадэрнізацыі. Вынікі гэтай работы па выніках першага паўгоддзя будуць разгледжаны на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы.