Даклад міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня прыняў з дакладам міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.
Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны аб выніках работы МУС па выніках шасці месяцаў, аб аператыўнай абстаноўцы і некаторых аспектах барацьбы з найбольш небяспечнымі злачынствамі.
У прыватнасці, Прэзідэнт звярнуў увагу на рост колькасці бытавых забойстваў, у сувязі з чым міністр праінфармаваў аб прымаемых у гэтым напрамку мерах. Асноўная частка такіх злачынстваў учынена ў стане алкагольнага ап'янення. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў узмацніць работу МУС па прафілактыцы і спыненні ў тым ліку такіх злачынстваў.
Прэзідэнту даложана таксама аб змяненнях у штатнай структуры МУС і кандыдатурах па некаторых пасадах, якія плануецца замяшчаць у бліжэйшы час.
Адной з тэм даклада стала рэфармаванне сістэмы органаў унутраных спраў. Асноўныя яго этапы пройдзены паспяхова, цяпер ідзе дапрацоўка некаторых аспектаў. Да канца года, як і патрабаваў Прэзідэнт, рэфармаванне плануецца завяршыць.
Акрамя таго, абмяркоўваліся пытанні спартыўнай тэматыкі. Напрыклад, удзел МУС і міністра ў дзейнасці наглядальнага савета хакейнага клуба "Дынама-Мінск". У тым ліку размова ішла аб навядзенні парадку ў фінансавай дзейнасці клуба, асабліва, што датычыцца заработнай платы ўдзельнікаў. Разглядаліся перспектывы развіцця хакейнага клуба ў цэлым.