Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Міністра абароны Юрыя Жадобіна

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада прыняў з дакладам Міністра абароны Юрыя Жадобіна.

    "Мы дамовіліся аб тым, што нам трэба яшчэ раз паглядзець на нашу армію і прыняць рашэнне ў напрамку яе, можа, не мадэрнізацыі, а ўдасканалення, каб мы не пайшлі не тым шляхам (таму што гэта вялікія затраты), а стваралі армію адпаведна тым выклікам, якія сёння існуюць, – сказаў Кіраўнік дзяржавы. – Напрыклад, навошта нам утрымліваць або закупляць старыя ўзбраенні, калі ў сучаснай вайне яны не могуць быць выкарыстаны. Тое ж самае магу сказаць і па колькасці, і па персаналіях, і па структуры УзброеныхСіл".

    "Таму мы прынялі рашэнне, што збяруцца разумныя людзі, у нас іх дастаткова ў арміі, і з улікам апошніх падзей у розных рэгіёнах свету мы яшчэ раз паглядзім на нашы Узброеныя Сілы. Гэта – галоўнае пытанне", – дадаў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт таксама запатрабаваў далажыць аб выніках работы па навядзенню парадку ў гарнізонах і часцях: "Мы ведаем, якія гарнізоны і часці нам будуць патрэбны, і мы там павінны навесці добры парадак па захоўванню тэхнікіі гэтак далей. Гэта таксама вельмі важнае пытанне. Ведаю, што вы над ім працавалі. Як ідуць цяпер справы, і якія работы яшчэ засталіся?"

    Юрый Жадобін далажыў аб выніках чарговага 2011/2012 вучэбнага года, што завяршыўся ва Узброеных Сілах, асноўных мерапрыемствах аператыўнай і баявой падрыхтоўкі. На працягу года было праведзенабольшяк 350 такіх мерапрыемстваў рознага маштабу.

    Кіраўніку дзяржавы таксама даложана аб падрыхтоўцы авіяцыі. "Мы ўпершыню ў падрыхтоўцы лётчыкаў дасягнулі сярэдняга ўзроўню налёту 77 гадзін. У мінулым годзе было 66 гадзін, а ў мінулыя гады каля 30 гадзін. Лічу, што гэта даволі высокі ўзровень падрыхтоўкі нашых пілотаў", – адзначыў Міністр.

    Акрамя таго, Юрый Жадобін далажыў аб стане тэхнікі і ўзбраення, мерах, што прымаюцца па падтрыманню ўсіх узораў тэхнікі ў стане боегатоўнасці, мерапрыемствах па аптымізацыі Узброеных Сіл, аб выкананні даручэнняў Прэзідэнта па павышэнню грашовага забеспячэння асабовага складу, вырашэнню жыллёвых пытанняў.

    "Мы ў гэтым годзе ўжо здалі чатыры дамы, і ў высокай ступені гатоўнасці знаходзяцца яшчэ пяць дамоў, два з якіх будуць здадзены ў гэтым годзе. Астатнія– у першым паўгоддзі наступнага года. Маецца на ўвазе будаўніцтва службовага жылля, – расказаў Міністр. – Акрамя таго, было пабудавана і ўведзена ў строй восем кааператываў. І да канца года чакаецца ўвядзенне яшчэ адзінаццаці".

    У цэлым Аляксандр Лукашэнка станоўча ацаніў дзейнасць Міністэрства абароны ў мінулым вучэбным годзе і паставіў шэраг задач па ўдасканаленню дзейнасці ваеннай арганізацыі дзяржавы.