Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 6 лютага прыняў з дакладам Генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка.
Прэзідэнт адразу абазначыў найбольш актуальныя пытанні для абмеркавання: сітуацыя ў сістэме органаў пракуратуры ў цэлым, у тым ліку з пункту гледжання кадравага складу, стан спраў у праваахоўнай сферы, асабліва ў частцы барацьбы са злачыннасцю.
Асобная ўвага была ўдзелена ходу фарміравання Следчага камітэта і яго ўзаемадзеянню з Генпракуратурай. "Следчы камітэт - гэта дзіця МУС, Генпракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, іншых праваахоўных органаў. Вы павінны кантраляваць сітуацыю са стварэннем Следчага камітэта", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што работу органаў пракуратуры па наглядзе за выкананнем законнасці трэба праводзіць мэтанакіравана. Для гэтага пракуроры павінны быць вызвалены ад неўласцівых ім функцый.
У ходзе сустрэчы Кіраўнік дзяржавы чарговы раз запатрабаваў прыняць вычарпальныя меры па актывізацыі барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.
Як далажыў Генеральны пракурор, новы алгарытм узаемаадносін з іншымі праваахоўнымі органамі ў гэтай сферы цяпер выпрацоўваецца, каб гэта работа была пастаўлена на больш высокім узроўні.
У 2011 годзе адбылося зніжэнне агульнай колькасці злачынстваў, у тым ліку цяжкіх і асабліва цяжкіх.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсе асноўныя пытанні дзейнасці органаў пракуратуры будуць разгледжаны на спецыяльнай нарадзе ў Прэзідэнта.