Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Генеральнага пракурора Аляксандра Канюка
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка прыняў з дакладам Генеральнага пракурора Аляксандра Канюка.
Кіраўніку дзяржавы даложана аб крымінагеннай сітуацыі ў Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, нягледзячы на скарачэнне злачыннасці ў цэлым, застаецца шэраг праблем у частцы рэцыдываў і злачынстваў у сямейна-бытавой сферы.
Прэзідэнт таксама патрабуе не зніжаць актыўнасці ў барацьбе з карупцыйнымі праявамі. "Хацеў бы, каб вы ўдзялілі гэтаму пытанню больш увагі. Я ўжо гаварыў аб тым, што нам трэба будзе паглядзець на заканадаўства ў цэлым па пытаннях карупцыі. Можа, зыходзячы з практыкі, з якой вы сутыкаецеся ў заканадаўчых адносінах, чагосьці не хапае. Гэта мы гатовы выправіць у бліжэйшы час. Але гэтыя пытанні не павінны здымацца з парадку дня, а, наадварот, ім трэба пастаянна ўдзяляць усё большую ўвагу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Як далажыў Аляксандр Канюк, па выніках першага квартала 2013 года адбылося змяншэнне на 18% агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў, на 23% скарацілася колькасць пацярпелых. Адбываецца паступовае зніжэнне рэцыдыўнай злачыннасці і злачыннасці сярод непаўналетніх. Разам з тым, крыху павялічылася колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў.
Актывізавана работа па выяўленню карупцыйных злачынстваў, аб чым сведчаць канкрэтныя факты і крымінальныя справы. Вопыт Беларусі ў гэтай сферы запатрабаваны і ў іншых краінах.
Адной з асноўных тэм сустрэчы таксама стала праводзімая ў адпаведнасці з Указам Кіраўніка дзяржавы рэарганізацыя сістэмы органаў пракуратуры. У прыватнасці, у Брэсце, Гродне, Віцебску, Магілёве і Бабруйску адбываецца аб'яднанне раённых пракуратур. Пракуратуры Аршанскага раёна і Оршы, Полацкага раёна і Полацка, Пінскага раёна і Пінска, а таксама Баранавіцкага раёна і Баранавіч аб'ядноўваюцца ў адпаведныя адзіныя пракуратуры. Усё гэта накіравана на аптымізацыю структуры і штатнай колькасці адпаведных пракуратур, у тым ліку за кошт скарачэння кіруючага складу, эканомію бюджэтных сродкаў.
"Мы лічым, што гэта павінна садзейнічаць лепшай кіруемасці сістэмай пракуратуры і больш аператыўнай дзейнасці саміх пракурорскіх работнікаў", - адзначыў Генпракурор. Паводле яго слоў, у выніку прынятых мер скарочана каля 40 кіруючых пасад.