Удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі
- 12
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр
Лукашэнка 9 мая прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі.
Па традыцыі Кіраўнік дзяржавы ўзначаліў святочнае шэсце, якое прайшло па праспекце Незалежнасці да плошчы Перамогі. У радах святочнага шэсця ішлі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны Узброеных Сіл, воіны-інтэрнацыяналісты, вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў, а таксама выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, мінскіх гарадскіх кадэцкіх вучылішчаў, курсанты Ваеннай акадэміі, піянеры.
Прэзідэнт усклаў вянок да манумента Перамогі, вітаў кіраўнікоў дыпламатычных місій і цёпла паразмаўляў з ветэранамі, якія прыйшлі на свята. Удзельнікі цырымоніі на плошчы Перамогі ўшанавалі мінутай маўчання памяць усіх герояў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Потым Аляксандр Лукашэнка падрабязна адказаў на пытанні прадстаўнікоў беларускіх і замежных СМІ. У першую чаргу журналістаў цікавілі вынікі нядаўніх перагавораў і сустрэч Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Маскве, перспектывы еўразійскай інтэграцыі, тэма санкцый Захаду адносна Расіі і іх магчымага ўплыву на эканоміку Беларусі. Пытанні таксама датычыліся эканамічнай сітуацыі ў краіне і ўзмацнення барацьбы з карупцыяй.
Гаворачы аб перагаворах у Маскве, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што бакам удалося дасягнуць дамоўленасці па ўсіх пытаннях, у тым ліку продажу на расійскім рынку аўтамабіляў, якія збіраюцца ў Беларусі, вырашана пытанне грузаперавозак. "Мы вырашылі на дзесяцігоддзе наперад пытанне паставак прыроднага газу (яно і раней было вырашана), але таксама вельмі важна - нафты ў тых аб'ёмах, якія мы хацелі б з перспектывай павелічэння, калі нам гэта будзе патрэбна. Але пакуль 23 млн т для нас дастаткова для таго, каб загрузіць нафтаперапрацоўчыя заводы", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь і Расія таксама дамовіліся аб паэтапнай адмене пералічэнняў у расійскі бюджэт экспартных пошлін на нафтапрадукты. "Мы паступова будзем іх здымаць. У наступным годзе прыкладна палавіна застаецца ў Беларусі, а з 2016 года, я лічу, мы вырашым і другую частку, - заявіў Прэзідэнт. - Прыкладна $1,5 млрд у будучым годзе застанецца ў бюджэце Беларусі. Каля гэтага мы пералічым у бюджэт Расіі. А на 2016 год, як я сказаў, мы вернемся да гэтага пытання, і я ўпэўнены, што мы поўнасцю на працягу двух гадоў здымем гэтыя пошліны і будзем цывілізавана гандляваць".
"Мы дамовіліся, што Расійская Федэрацыя, як гэта і было абяцана, пералічыць нам $2 млрд, - заявіў Прэзідэнт. - Гэта адбудзецца ўжо ў маі. Лічу, што праз тыдзень мы гэта пытанне вырашым".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэтыя крэдытныя рэсурсы будуць выкарыстаны для папаўнення золатавалютных рэзерваў.
Журналісты пацікавіліся, ці абмяркоўвалася з кіраўніцтвам Расіі пытанне аб пастаўках легкавых аўтамабіляў сумеснага беларуска-кітайскага прадпрыемства на расійскі рынак. Прэзідэнт Беларусі расказаў, што па гэтым пытанні рашэнне было знойдзена хутка.
"Дамовіліся, што мы каля 2 працэнтаў ад такога класа аўтамабіляў у Расіі паставім адсюль. Гэта будзе 25-30 тыс. аўтамабіляў, больш мы, напэўна, не вырабім на існуючых магутнасцях", - растлумачыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што пастаўкі на расійскі рынак аўтамабіляў, вырабленых сумесным беларуска-кітайскім прадпрыемствам, не акажуць істотнага ўплыву на гэты рынак і тым больш не абваляць яго. Паводле слоў Прэзідэнта, у мінулым годзе кітайцы вырабілі амаль 50 тыс. такіх аўтамабіляў у Расіі і змаглі іх усе прадаць. "Немцы, французы не змаглі, а кітайцы прырасцілі продаж аўтамабіляў на расійскім рынку за мінулы год прыкладна на 46-48 працэнтаў. Усе астатнія знізіліся. Значыць, ёсць попыт", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Гэта выбар для расіян. Калі яны хочуць купіць гэты аўтамабіль, няхай купляюць. Калі ён няякасны, ні ў нас, ні там ніхто не возьме", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў будучым трэба будзе правесці вялікую работу, каб нарасціць лакалізацыю пры вытворчасці легкавых аўтамабіляў у Беларусі. Плануецца, што за два гады ўзровень лакалізацыі на беларуска-кітайскім прадпрыемстве дасягне 30 працэнтаў, да 2018 года - 50 працэнтаў. У будучым таксама плануецца істотна нарасціць аб'ёмы вытворчасці. Гэта адбудзецца пасля будаўніцтва новага сучаснага завода. На гэты праект кітайскі бок выдзяляе Беларусі крэдыт у памеры каля $250 млн.
Што датычыцца Еўразійскага эканамічнага саюза, то, паводле слоў Прэзідэнта, тыя пытанні ў фарміраванні ЕАЭС, па якіх не ўдалося дамовіцца ў фармаце "тройкі", былі вынесены за дужкі і вырашаюцца на двухбаковай аснове. "Мы ўчора ў двухбаковым фармаце практычна ўрэгулявалі ўсе нашы пытанні. Я даручыў ураду цяпер грунтоўна прапрацаваць усе напрамкі гэтага дагавора, каб ужо канчаткова да 29 мая мець выразнае ўяўленне, што мы падпісваем, як падпісваем, што будзем мець ад гэтага эканамічнага саюза, якія перспектывы", - адзначыў беларускі лідар.
"Сёе-тое там адносіцца на некалькі гадоў, аж да 10 гадоў. Гэта, вядома, дрэнна, гэта не наша пазіцыя. Вы нашу пазіцыю ведаеце: без выключэнняў і абмежаванняў мы павінны будаваць эканамічны саюз. Нашы партнёры не па ўсіх пазіцыях, мякка кажучы, да гэтага гатовы", - заўважыў Кіраўнік дзяржавы.
"Мы не будзем блакіраваць падпісанне гэтага дагавора. Калі не можам зрабіць вялікі крок, то тады маленькімі крокамі трэба ісці наперад. Мы зыходзім з гэтага", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што Беларусі ўдалося вырашыць пытанні, што яе хвалявалі. "Але пры гэтым трэба разумець, што мы там не хадзілі па Маскве і Крамлі з працягнутай рукой, нешта выпрошваючы. Гэта быў кампраміс, - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Адносна крэдытнай падтрымкі з боку Расіі і сродках, якія застаюцца ў беларускім бюджэце, ад зніжэння аб'ёмаў пералічэння экспартных пошлін на нафтапрадукты Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "гэта вялікі крок Расіі ў фінансавых адносінах". "Але, з іншага боку, і мы вымушаны былі пайсці на ўступкі", - заўважыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, адзначыў, што беларускі бок не вельмі задавольвалі пазіцыі па лякарствах, алкагольнай, тытунёвай прадукцыі, піве. "Мы вельмі адкрываемся, але трэба разумець, што мы робім гэты крок, а яны па іншых пытаннях робяць крок насустрач. Таму гэта былі вялікія кампрамісы, з нашага пункту гледжання, не заўсёды патрэбныя сёння, але што можам рабіць, то робім", - адзначыў беларускі лідар.
"Таму блакіраваць падпісанне дагавора, я лічу, нам не трэба. Цяпер мы зоймемся аналізам усяго таго, аб чым мы дамовіліся: што мы ўступаем, што атрымліваем. Усё гэта ўзважым і 29 мая падпішам гэты дагавор", - рэзюмаваў беларускі лідар.
Адказваючы на пытанне аб санкцыях Захаду, Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што бачыць у мабілізацыі ўнутраных рэзерваў магчымасць процістаяць любым санкцыям.
"Вы разумееце, што вакол нас даўно, вакол Расіі цяпер спрабуюць зашчаміць ціскі фінансавай і эканамічнай блакады. Вы, напэўна, адсочвалі ўчарашнія падзеі: мы пастаянна гаварылі аб тым, што вельмі многае можам зрабіць, мабілізаваўшы ўнутраныя рэзервы", - адзначыў Прэзідэнт.
У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў дрэваапрацоўчую галіну, якая як у Беларусі, так і ў Расіі забяспечана сыравінай, працуюць адпаведныя прадпрыемствы, аднак часам нават на ўнутраным рынку даводзіцца канкурыраваць з прадукцыяй замежных вытворцаў. "Я ўчора гаварыў аб гэтым, і Прэзідэнту Расіі перш за ўсё: чаму мы не можам мабілізаваць нашы ўнутраныя рэзервы, загрузіць на 120 працэнтаў такія прадпрыемствы, вырабіць патрэбную нам прадукцыю і рэалізаваць на ўнутраным рынку. Можам, і так па ўсіх напрамках", - адзначыў беларускі лідар.
"У нас вось гэтай, як кажуць у Беларусі, "бязглуздзiцы" на кожным кроку. Таму мы павінны разумець, што перш за ўсё - сваё, загрузіць сваіх людзей работай, заплаціць ім нармальную за гэта цану і жыць так, як жыве Германія і іншыя краіны. І тады ніхто ніколі не скажа аб эканамічных санкцыях, таму што мы будзем самадастатковым забяспечаным народам", - упэўнены Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Больш таго, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што і Украіна не павінна страчваць свае традыцыйныя рынкі. "Скончыцца ўся гэта чахарда, і Украіна будзе працаваць і жыць па гэтых правілах. Вялікі эканамічны комплекс Украіны там не патрэбны. Там хапае свайго. Яна павінна разлічваць на гэты рынак і як мінімум яго не страчваць", - лічыць Прэзідэнт Беларусі.
"Таму ў нас яшчэ шмат неразбярыхі. Калі мы ўсё ў парадак прывядзём, адбудуем, нам не страшны будуць ніякія санкцыі і варожыя сілы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама адказаў на пытанне наконт будучага курсу беларускага рубля. "Чарговы раз паўтару тое, што заўсёды гаварыў: дэвальвацыі, абвалы, войны, канфлікты - усё залежыць толькі ад нас. Калі вы гэтага не захочаце, паверце, гэтага ніколі ў Беларусі не адбудзецца. Я вам гарантую. Калі вы гэтага хочаце, дык што ж я магу зрабіць?" - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Але ніякай дэвальвацыі мы не плануем", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, перыядычна гучаць прапановы правесці разавую дэвальвацыю на 10 працэнтаў, 20 працэнтаў. "Камусьці добра - экспарцёрам. Але гэта глыток паветра на нейкае імгненне. З іншага боку, гэта ўдарыць па ўсім насельніцтве. Гэта ж значны ўсплёск цэн. І ён потым іншым канцом ударыць па экспарцёрах. Нам гэта патрэбна? Нам гэта не патрэбна", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Беларусі з пачатку года адбылася плаўная дэвальвацыя нацыянальнай валюты прыкладна на 7-8 працэнтаў, і ўлада не прымае спецыяльных мер для ўтрымання курсу беларускага рубля. "Мы ж яго не трымаем пасінелымі рукамі. Навошта ж павялічваць цану на валюту, калі такой неабходнасці сёння няма", - заўважыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі дастатковы аб'ём золатавалютных рэзерваў. "Каля $5 млрд мы сёння маем гэтых рэзерваў плюс $2,5 млрд, якія мы атрымліваем у гэтым годзе ад Расіі. Нам дастаткова. Але гэта не значыць, што мы гэтыя грошы ўсё патрацім на тое, каб утрымліваць валюту", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт лічыць, што калі да канца года прадоўжыцца плаўная дэвальвацыя беларускага рубля яшчэ на 5-7 працэнтаў, то нічога страшнага ў гэтым няма. "Нічога страшнага не адбудзецца, і людзі да гэтага прывыкнуць, і мы вас да гэтага падвядзём праз заработную плату", - сказаў Прэзідэнт.
На думку Кіраўніка дзяржавы, чуткі аб магчымай дэвальвацыі падагравае ў грамадстве пэўная катэгорыя людзей, для якіх чым горш у краіне, тым лепш. "Яны так і не зрабілі вывад з украінскіх падзей. Яны не разумеюць, што мала не падасца і ім, калі, не дай бог, дэстабілізуецца абстаноўка. Таму мы не плануем ніякай дэвальвацыі", - запэўніў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што мінулы раз да таго, калі адбылася разавая дэвальвацыя, ён таксама папярэджваў грамадзян не скупляць валюту і не правакаваць зніжэнне курсу. На яго думку, з тых падзей насельніцтву таксама трэба атрымаць урокі.
Прэзідэнт таксама адзначыў перадумовы да аднаўлення сусветнай і айчыннай эканомікі. Так, паступова аднаўляюцца продажы на МТЗ, БелАЗ, "Беларуськаліі". Краіна нарошчвае аб'ёмы вытворчасці і продажаў за мяжу, у тым ліку ў Расію, сельскагаспадарчай прадукцыі. "У нас нармальныя перспектывы, але трэба разварушыцца самім, усяму народу і шукаць шчасце тут. Раю вам: не трэба бегчы ў абменнікі", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
Прадстаўнікі СМІ таксама папрасілі Кіраўніка дзяржавы пракаменціраваць публікацыі ў некаторых сродках масавай інфармацыі аб тым, што ён ужо фактычна пачаў чарговую прэзідэнцкую кампанію і пачынае агітацыю на фоне барацьбы з карупцыяй. "Калі ўжо гаварыць аб тым, што Лукашэнка пачаў перадвыбарную кампанію... Калі ён яе пачаў, то ў снежні 2010 года. Як толькі завяршыліся выбары мінулыя, Лукашэнка пачаў перадвыбарную кампанію. Паверце, гэта так. Калі ты хочаш, каб цябе без праблем выбралі Прэзідэнтам, ты павінен з першых дзён працаваць на гэту прэзідэнцкую кампанію. У нас народ разумны. Калі ты праспіш чатыры з палавінай года, а паўгода будзеш пераконваць, што ты добры, народ пасмяецца. Ты павінен кожны год працаваць, працаваць і працаваць, каб апошні год або паўгода наогул нічога не рабіць і сказаць: людзі, вырашайце. Вось мой прынцып", - сказаў Прэзідэнт.
"Я яе не пачынаў і пачынаць не буду. Яна будзе ісці ў тым жа рэчышчы, што і ў мінулыя выбары. Народ павінен прыйсці і разабрацца: патрэбны Лукашэнка, не надакучыў - выбірайце, не - будзе, напэўна, чалавек 10. Будзе выбар на ўсе лады", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым Прэзідэнт адзначыў, што ў асноўным "вырысоўваюцца асобы", якія ўсім добра вядомыя. "Ведаючы Лукашэнку, вы іх можаце побач паставіць і даць ім ацэнку, таму што яны заўсёды, некалькі гадоў, а, магчыма, дзесяцігоддзе, хадзілі ў нашым грамадстве, рабілі заявы, хтосьці ў турме адсядзеў, хтосьці яшчэ штосьці. Вы ім дадзіце ацэнку і зробіце свой свядомы выбар", - адзначыў беларускі лідар.
"Скажу больш: калі вы за мяне не прагаласуеце (магчыма, гэта нават папярэдняя размова), я не пакрыўджуся. Я ўжо напрацаваўся так на гэтай пасадзе, што, напэўна, ужо нармальны чалавек сказаў бы, што трэба неяк для сябе пажыць, для дзяцей, неяк абстрагавацца, прачнуцца раніцай са свабоднай галавой і не думаць аб тых праблемах, якія перад табой стаяць. Усё гэта не так проста. Гэта не проста работа, гэта самаахвярнасць", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Я буду толькі рады, калі такі чалавек з'явіцца, таму што я не вечны. Рана ці позна давядзецца пайсці і я вельмі хачу, каб за мной прыйшоў чалавек, які не будзе разбураць і не будзе аплёўваць усё тое, што мы з вамі стварылі, не толькі я. Вось і ўся мая пазіцыя", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Што датычыцца барацьбы з карупцыяй, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі створана самае строгае заканадаўства ў гэтых адносінах. "А тое, што вылучаюцца нейкія антыкарупцыйныя справы і прыцягненне да адказнасці чыноўнікаў, - гэта ўжо не да мяне пытанне, а да журналістаў або, можа, "пятай калоны", - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Магчыма, можна было гаварыць толькі аб тым, што падзеі ва Украіне (а карупцыя стала асноўнай прычынай развалу эканомікі і гэтых падзей) падштурхнулі нас, каб актуалізаваць гэту праблему. З гэтым я неяк згадзіўся б, але зноў жа мяне тут няма ў чым папракнуць".
Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што асобнае месца барацьбе з карупцыяй было адведзена ў яго штогадовым пасланні менавіта з мэтай актуалізацыі гэтай праблемы. "Даравання не будзе нікому. Перад законам адказныя ўсе", - падкрэсліў Прэзідэнт.