Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі ўступлення Пятра Парашэнкі на пасаду Прэзідэнта Украіны

  • 8

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7 чэрвеня прыняў удзел у інаўгурацыі выбранага Прэзідэнтам Украіны Пятра Парашэнкі.

Кіраўнік дзяржавы таксама правёў сустрэчу са спікерам Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандрам Турчынавым.

Пасля цырымоніі Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны, прадстаўнікамі ўкраінскай грамадскасці і міжнародных сродкаў масавай інфармацыі.

Кіраўнік дзяржавы адказаў на шэраг пытанняў, якія датычацца развіцця ўкраінскай унутрыпалітычнай сітуацыі і далейшых перспектыў Еўразійскага эканамічнага саюза.