Удзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Сочы
- 14
АДКБ удалося стварыць гібкую сістэму, якая арыентавана на шматвектарнасць і можа рэагаваць на новыя выклікі і пагрозы, абапіраючыся, у першую чаргу, на прэвентыўныя меры. Аб гэтым Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 верасня ў Сочы на сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэта як мага лепш адпавядае не толькі інтарэсам усіх дзяржаў-членаў, але і забяспечвае бяспеку, стабільнасць і прадказальнасць на значнай частцы Еўразійскага кантынента. "А гэта ў сучасным свеце дарагога каштуе", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка лічыць жыццёва неабходным развіваць новыя напрамкі дзейнасці АДКБ, у тым ліку і міратворчую састаўную частку.
Паводле яго слоў, цяпер дынамічна развіваюцца такія напрамкі супрацоўніцтва, як забеспячэнне інфармацыйнай і пагранічнай бяспекі, закладваюцца асновы скаардынаванай інфармацыйнай палітыкі дзяржаў - членаў АДКБ.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з задавальненнем канстатаваў, што бягучы год для арганізацыі быў адносна спакойны: ніякіх унутраных узрушэнняў, работа праводзілася ў штатным рэжыме, што дало магчымасць сканцэнтравацца на вырашэнні штодзённых задач, накіраваных на ўмацаванне і развіццё АДКБ па ўсіх напрамках.
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што прапанаваны расійскім бокам фармат мерапрыемстваў у Сочы дае магчымасць не толькі правесці неабходныя сустрэчы, але і ў спакойнай сітуацыі абмеркаваць актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, праблемы бяспекі ў зоне адказнасці арганізацыі і выпрацаваць узгодненыя падыходы па рэагаванню на ўзнікаючыя выклікі і пагрозы.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь лічыць жыццёва важным для бяспекі краін АДКБ аказаць дапамогу Таджыкістану ва ўмацаванні граніцы з Афганістанам. "Усім вядома, што амерыканцы праяўляюць інтарэс да гэтага рэгіёна, і ўсё часцей з'яўляецца інфармацыя аб намеры ЗША і НАТА пакінуць у рэгіёне частку ўзбраення і ваеннай тэхнікі, што знаходзяцца цяпер у Афганістане. Яны нават гатовы фінансаваць будаўніцтва пагранзастаў на таджыкска-афганскай граніцы", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Але бясплатна нічога не бывае. Не выключана, што за свае паслугі яны папросяць штосьці ўзамен. Ці выгадна гэта саюзнікам па АДКБ, мы сёння павінны абмеркаваць і вызначыцца. Сумняваюся, што выгадна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Улічваючы існуючую сітуацыю, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь лічыць, што цяжкасці Таджыкістана з'яўляюцца актуальным пытаннем АДКБ на гэтым этапе. "Праблемы, якія зыходзяць з тэрыторыі Афганістана, транснацыяльныя і ў выпадку нашай бяздзейнасці будуць нарастаць, як снежны камяк. Таму нам жыццёва важна для ўласнай бяспекі аказаць дапамогу Таджыкістану", - сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што магчымасць аказання падтрымкі Таджыкістану ў апошнія гады абмяркоўвалася не раз на розных узроўнях. У прыватнасці, Беларусь прыняла рашэнне бясплатна абучаць таджыкскіх афіцэраў у Ваеннай акадэміі.
"Але менавіта цяпер мы ўшчыльную падышлі да неабходнасці зрабіць рашучыя захады па прадухіленню гэтай пагрозы. Менавіта гэтага чакаюць нашы саюзнікі", - лічыць Кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Толькі агульнымі намаганнямі і з належным узроўнем каардынацыі нам удасца максімальна эфектыўна аказаць садзейнічанне саюзніку, які мае патрэбу ў рэальнай дапамозе", - падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што Беларусь дзейнічае ў адзіным ключы з Расіяй і іншымі краінамі АДКБ па сірыйскай праблеме. "Па Сірыі, іншых праблемах мы дзейнічаем у адзіным ключы з Расіяй, нашым асноўным стратэгічным партнёрам, - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы. - У нас няма абсалютна ніякіх рознагалоссяў, таксама як і няма абсалютна ніякіх рознагалоссяў і з членамі АДКБ. Мы заўсёды будзем прытрымлівацца нашых гарантый і абяцанняў і будзем дзейнічаць у адзіным ключы з членамі АДКБ".
Паводле слоў беларускага лідара, абмеркаванню міжнароднай праблематыкі напярэдадні з падачы Прэзідэнта Расіі было прысвечана шмат часу.
У Сочы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь таксама правёў сустрэчу са сваім армянскім калегам Сержам Саргсянам.
"Ёсць адна тэма, якую мы павінны абмеркаваць, - гэта перспектывы ўступлення Арменіі ў Мытны саюз, - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы. - Я скажу адназначна: калі Арменія вырашыць двума нагамі ўступіць у нашу арганізацыю, то Беларусь ніколі не будзе гэтаму перашкаджаць, а будзе толькі падтрымліваць вашы імкненні і ўсяляк дапамагаць, каб хутчэй завяршыліся ўсе працэдуры і вы далучыліся да нас".
Паводле слоў Прэзідэнта Арменіі, намеры ў гэтым пытанні вельмі сур'ёзныя. "Мы не перадумалі, таму што самі прыйшлі да гэтай думкі".
Ацэньваючы ў цэлым стан двухбаковых адносін, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь звярнуў увагу на тое, што ў пошнія гады яны ўзняліся на вельмі высокі ўзровень. Беларусі лідар выказаў задавальненне існуючым станам супрацоўніцтва і яго перспектывамі.
Серж Саргсян у сваю чаргу адзначыў ажыўленне двухбаковых адносін. "Усе дамоўленасці выконваюцца, гэта відаць па тавараабароту і ўсіх напрамках нашага супрацоўніцтва", - сказаў ён.