Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета
- 8
У аснове Еўразійскага эканамічнага саюза
павінен ляжаць поўнафарматны Мытны саюз. Паміж яго членамі не павінна быць
ніякіх абмежаванняў у руху тавараў, якімі адчувальнымі яны ні былі б. Аб гэтым
заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага
Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, праведзеным у
Мінску 29 красавіка.
Да пачатку пасяджэння лідары Беларусі, Казахстана і Расіі амаль дзве гадзіны размаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы, абмяняўшыся думкамі па эканамічных пытаннях, існуючых праблемах, перспектывах адносін, а таксама па некаторых пытаннях міжнароднай сітуацыі.
Парадак дня пасяджэння прадугледжваў разгляд дзвюх важных тэм: ходу работы над праектам дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе і рэалізацыі плана мерапрыемстваў, так званай дарожнай карты, па далучэнні Арменіі да Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі.
Адкрываючы пасяджэнне ў вузкім складзе, Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем канстатаваў, што сёння ўжо сфарміравалася кола пытанняў, па якім погляды бакоў разыходзяцца, і пералік гэтых пытанняў насцярожвае. "Таму мы і сабраліся, каб іх зняць, вырашыць", - сказаў ён.
"Да падпісання дагавора застаецца зусім мала часу. Узнікае пытанне: з чым мы прыйдзем да саюза?" - адзначыў беларускі лідар.
"Нам прапануюць сёння пакінуць нявырашанымі тыя праблемы, якія трэба было б вырашыць яшчэ на папярэдніх этапах. Паводле нашага пераканання, мы павінны выходзіць на канкрэтныя рубяжы, адным з якіх з'яўляецца поўнафарматны Мытны саюз. Паміж яго членамі не павінна быць ніякіх абмежаванняў у перамяшчэнні тавараў, якімі адчувальнымі яны ні былі б", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. На яго думку, доўгае захаванне любых форм абмежаванняў у перамяшчэнні тавараў, тым больш такіх, як энерганосьбіты, стварае непажаданы прэцэдэнт.
"Падыходы, якія заяўляюцца ў працэсе перагавораў, выклікаюць шмат пытанняў. Наватарскія прапановы па тэрмінах рэалізацыі дамоўленасцей праз 10 гадоў, гэта значыць да 2025 года, сама меней гучаць дзіўна. Калі мы не гатовы прымаць меры цяпер, то гэта трэба адкрыта прызнаць", - лічыць Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Паводле слоў беларускага лідара, выказваюцца апасенні, што тут могуць быць цяжкасці эканамічнага і бюджэтнага характару. "Але мне здаецца, тады і гаварыць аб Еўразійскім эканамічным саюзе трэба гадоў праз дзесяць, калі мы сёння не гатовы", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на тое, што адбудзецца зацікаўленая размова і па іншых тэмах, якія датычацца АЭП і будучага Еўразійскага эканамічнага саюза. Прэзідэнт адзначыў, што ёсць пытанні па аўтамабільных грузаперавозках з трэціх краін. "Гэта не абсурдна, што выгаду ад інтэграцыі нашых краін атрымаюць, дапусцім, польскія, літоўскія або іншыя грузаперавозчыкі?" - заўважыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі лічыць, што ад таго, наколькі эфектыўным будзе саюз, залежыць яго прывабнасць для іншых краін. "Але і сам саюз павінен набываць большую цэласнасць ад свайго пашырэння", - сказаў беларускі лідар.
"Нас ніхто не штурхае ў спіну, усе графікі мы ўстанаўліваем самі, але, мне здаецца, ператвараць у працэс дзеля працэсу па прынцыпе: важны не вынік, а ўдзел - лічу, нам гэта не патрэбна", - сказаў Прэзідэнт.
"1 студзеня 2015 года мы павінны будзем адказаць на пытанні нашых грамадзян: куды мы прыйшлі, што ў выніку атрымалі нашы дзяржавы. Адказы ў нас павінны быць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Што датычыцца другога пункта парадку дня пасяджэння, то беларускі бок прытрымліваецца пазіцыі аб мэтазгоднасці прыняцця новых членаў па пакетным прынцыпе без прадастаўлення якіх-небудзь асаблівых умоў і статусаў. "Лічу, што гэта будзе справядліва, у першую чаргу адносна нашых краін, якія ў поўнай меры прайшлі ўсе этапы інтэграцыйнага працэсу, выпакутавалі яго", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Без шчырай, я сказаў бы мужчынскай, размовы сёння не абысціся. У Беларусі ёсць сваё бачанне існуючай сітуацыі, і мы гатовы адкрыта, па-партнёрску аб гэтым гаварыць", - адзначыў Прэзідэнт.
Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў выказаў упэўненасць, што існуючыя рознагалоссі на шляху стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза пераадольныя. Ён адзначыў, што бакі правялі большую частку работы, да ствараемага саюза праяўляюць інтарэс іншыя партнёры, і звярнуў увагу на тое, што бягучы год з'яўляецца годам 20-годдзя еўразійскай інтэграцыі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін таксама прызнаў наяўнасць нявырашаных пытанняў па стварэнні ЕАЭС, аднак выказаў упэўненасць, што іх можна дадаткова прапрацаваць і знайсці кампраміс.
Паводле яго слоў, Мытны саюз, які стварылі Беларусь, Казахстан і Расія, працуе і прыносіць рэальную карысць. "І гэта мы бачым на выніках эканомікі нашых краін, - падкрэсліў ён. - Але мы можам зрабіць яшчэ адзін крок (мы дамаўляліся аб гэтым) - па паглыбленні нашага ўзаемадзеяння, вывесці наша супрацоўніцтва на больш высокі ўзровень". У прыватнасці, выйсці на павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомік, зрабіць іх больш эфектыўнымі, прыцягваць унутраныя і знешнія інвестыцыі.
Па выніках пасяджэння кіраўнікі дзяржаў даручылі завяршыць прапрацоўку ўсіх нюансаў дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ў бліжэйшы час, каб дакумент быў прадстаўлены на падпісанне на саміце "тройкі" ў Астане 29 мая. Такая задача пастаўлена перад Еўразійскай эканамічнай камісіяй і ўрадамі трох краін.
Праект дагавора аб ЕАЭС уключае вялікі аб'ём не толькі кадыфікаваных дакументаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, амаль 70 міжнародных дагавораў, але і новых норм, якія ў развіццё гэтых дамоўленасцей былі ўключаны ў праект дагавора і датычацца пашырэння агульнага рынку на незакранутыя раней сегменты, у прыватнасці энергетычны сектар, рынак паслуг.
У праекце дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе сфармулявана базавая канструкцыя энергетычнага рынку, якая прадугледжвае наступнае.
Бакі дамовіліся, што не пазней за 2025 год пачнуць функцыянаваць агульныя рынкі нафты, нафтапрадуктаў, газу. Агульны рынак электраэнергіі пачынае працаваць крыху раней за гэты тэрмін, паколькі да яго вялася падрыхтоўка на працягу двух гадоў. У 2016 годзе прэзідэнты зацвердзяць канцэпцыю па фарміраванні кожнага з гэтых рынкаў: нафты, нафтапрадуктаў, газу. У 2018 годзе будзе зацверджана праграма па фарміраванні гэтых рынкаў.
Каб запусціць работу агульных рынкаў, спатрэбіцца падпісанне спецыяльных міжнародных дагавораў, якія прапісаны ў праекце дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе.
Да 2025 года пытанні, звязаныя з узаемадзеяннем у сферы нафты, нафтапрадуктаў і газу, будуць урэгуляваны ў адпаведнасці з дзеючымі пагадненнямі, заключанымі ў 2010 годзе, і ў адпаведнасці з дадатковымі двухбаковымі дамоўленасцямі, якія будуць падпісаны і забяспечаць статус ўзаемадзеяння ў гэтых сферах на ўвесь перыяд да фарміравання агульнага рынку.
Што датычыцца дагавора аб далучэнні Арменіі да МС і АЭП, то дакумент будзе падрыхтаваны да 1 чэрвеня і вынесены на разгляд кіраўнікоў дзяржаў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое пройдзе 29 мая ў Астане.
Прэзідэнты адобрылі праведзеную на сённяшні дзень работу па рэалізацыі дарожнай карты па далучэнні Арменіі да Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. У прыватнасці, са 126 пунктаў дарожнай карты, якія павінны быць выкананы да падпісання дакумента, 111 выкананы, а 15 уключаюцца ў сам дагавор аб далучэнні Арменіі да МС/АЭП.
У гэты ж дзень адбылася двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Казахстана Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева. Напярэдадні саміту кіраўнікі дзяржаў абмяняліся думкамі аб перспектывах стварэння Еўразійскай эканамічнай саюза.
Гаворачы аб двухбаковых адносінах, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў адсутнасць у іх асаблівых праблем. "Нават у цяжкія часы, калі сусветны гандаль прасядае, у нас тавараабарот ідзе, - сказаў Прэзідэнт Беларусі. - Калі ўзнікаюць праблемы, то ў рамках міжурадавай камісіі яны вырашаюцца, і нашы міністры актыўна працуюць".
У сваю чаргу Нурсултан Назарбаеў з задавальненнем канстатаваў пазітыўную дынаміку развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. На яго думку, работу па развіцці двухбаковых сувязей трэба прадаўжаць - у машынабудаванні, прамысловасці і іншых сферах. Ён таксама адзначыў важнасць таго, што ў Мінску ў бліжэйшы час адбудзецца чэмпіянат свету па хакеі, а таксама святкаванне 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.