Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у адкрыцці тэатра імя Янкі Купалы пасля рэканструкцыі
У Беларусі будзе прадоўжана рэалізацыя праграмы рэканструкцыі і тэхнічнага перааснашчэння дзяржаўных тэатраў. Гэта адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 сакавіка на адкрыцці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пасля рэканструкцыі.
На сцэне абноўленага тэатра ў дзень яго адкрыцця артысты ігралі неўвядальную "Паўлінку", якую паглядзеў і Кіраўнік дзяржавы.
Перад спектаклем Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з вынікамі маштабнай рэканструкцыі будынка, на якую спатрэбілася больш як два з палавінай года. Прэзідэнт агледзеў грымёрныя, рэпетыцыйныя залы, аснашчэнне сцэны. Яму было даложана аб ходзе рэканструкцыі з частковай рэстаўрацыяй будынка тэатра.
Рэканструкцыя Купалаўскага тэатра пачалася восенню 2010 года. Перад будаўнікамі стаяла няпростая задача вярнуць будынку свой гістарычны выгляд, а разам з тым аснасціць яго самым сучасным абсталяваннем. І гэта ўдалося зрабіць. Цяпер у абноўленым тэатры сучасныя рэпетыцыйныя залы, зручныя грымёрныя, большай стала галоўная сцэна.
Як далажыў Міністр культуры Барыс Святлоў, рэканструкцыя дала магчымасць выкарыстоўваць сучасныя тэхнічныя новаўвядзенні.
У час даклада размова вялася і аб фінансаванні тэатральнай установы. "Сёння гэта не самаакупная арганізацыя. Можа, давайце дадзім ім магчымасць зарабіць, вызвалім ад падаткаў і паглядзім, што атрымаецца, - заўважыў Прэзідэнт. - Яны ж не гатовы, як на Захадзе, у свабоднае плаванне?"
Прадстаўнікі Міністэрства культуры і кіраўніцтва тэатра адзначылі, што без пэўных датацый у дзейнасці тэатра ўсё ж не абысціся. Прэзідэнт сказаў, што трэба падумаць і ўнесці яму адпаведныя прапановы адносна таго, як вывесці дзейнасць Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы на самаакупнасць і самафінансаванне.
Потым Аляксандра Лукашэнку запрасілі на спектакль.
На купалаўскай сцэне ў гэты вечар быў знакаміты спектакль "Паўлінка". Гэтай пастаноўцы ўжо каля 70 гадоў. Рэжысёр Леў Літвінаў у 1944 годзе паставіў камедыю "Паўлінка" Янкі Купалы (п'еса напісана ў 1912 годзе).
У цяперашняй пастаноўцы ўдзельнічаў абноўлены акцёрскі склад, дзякуючы чаму камедыя зайграла яшчэ больш яркімі фарбамі. Створаны новыя касцюмы і дэкарацыі, рэжысёрскае ж рашэнне не змянілася.
Гледачы цёпла віталі выступленне артыстаў.
Калі спектакль завяршыўся, на сцэну ўзняўся Кіраўнік дзяржавы, які падзякаваў артыстам за выдатнае выступленне і падзяліўся ўражаннямі.
Прэзідэнт расказаў, што напярэдадні прыходу ў тэатр хваляваўся, і растлумачыў чаму: "Хваляваўся па дзвюх прычынах. Самае галоўнае - даўно не быў у тэатры. Шчыра кажучы, не так проста Прэзідэнту пасля доўгага перапынку прыйсці ў тэатр, для гэтага трэба момант падабраць, каб не сказалі, чаму менавіта гэты тэатр, а не іншы. Сёння добры выпадак - адкрыццё тэатра пасля рэканструкцыі, і мяне ніхто не папракне, чаму я прыйшоў менавіта сюды".
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што яму вельмі спадабаўся спектакль і ігра артыстаў: "Дзякуй вам вялікі за сённяшні вечар. Дзякуй, што вы пасля доўгага перапынку прывялі мяне ў тэатр. Цяпер я магу ісці і ў іншыя тэатры".
"Прыйшоўшы сюды, я ўбачыў, што для купалаўцаў адноўлены не проста тэатр, а родны дом. Так, у рэканструкцыю тэатра ўкладзены каласальныя сродкі, і сёння я зразумеў, што дзеля такіх спектакляў і дзеля такіх артыстаў гэтага не шкада. Калі вы і ў далейшым будзеце так іграць свае спектаклі і тут, і за мяжой, то спаўна кампенсуеце ўсё, што дзяржава затраціла", - лічыць Прэзідэнт.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць тым, што рэканструкцыя тэатра яшчэ не завершана поўнасцю, і паабяцаў, што на працягу 1-1,5 месяца ўсе работы будуць скончаны.
Прэзідэнт закрануў у цэлым праграму рэканструкцыі беларускіх тэатраў: "Я ведаю, што некалькі тэатраў чакаюць сваёй чаргі рэканструкцыі або проста рамонту".
Ад імя Кіраўніка дзяржавы артыстам былі перададзены кветкі.
Пасля прагляду спектакля адбылася размова Аляксандра Лукашэнкі з артыстамі і супрацоўнікамі тэатра. Артысты горача падзякавалі Аляксандру Лукашэнку за падтрымку праекта па рэканструкцыі тэатра.
Гэта была адкрытая размова Прэзідэнта з артыстамі аб далейшай дзейнасці тэатра, а таксама праблемах, якія хвалююць артыстаў. Размова ішла ў тым ліку аб фінансавым, жыллёвым забеспячэнні работнікаў тэатральнага калектыву, заахвочванні творчых тэатральных калектываў у цэлым.
Гаворачы аб фінансавых пытаннях, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта тэма ўжо была закранута ў час даклада міністра культуры. Прэзідэнт лічыць, што тут трэба выпрацаваць дакладную сістэму: "Пытанне не толькі ў вашым тэатры, тут патрэбна сістэма, над якой мы падумаем, каб забяспечыць дастойныя зарплаты артыстам. Вы заробіце грошы самі, але і мы падтрымаем. Мы падумаем, каб ні ў якім выпадку не пакрыўдзіць ні вас, ні артыстаў іншых тэатраў, паколькі добрыя творчыя калектывы і ў многіх рэгіянальных тэатрах. Таму трэба акуратна падысці да гэтага пытання".
"Вы вельмі душэўна ігралі. І гэта каштуе грошай", - лічыць Кіраўнік дзяржавы.
Калі было закранута жыллёвае пытанне, якое з'яўляецца вострым для многіх супрацоўнікаў тэатра, то Прэзідэнт паабяцаў дапамагчы. "Падумаем, як вас падтрымаць. Але каб не атрымалася так, як са спартсменамі, якія за дрэнную гульню атрымлівалі вялікія грошы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт лічыць, што неабходна дакладна суадносіць уклад, ці то спартсмены або артысты, з іх зарплатамі. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы сказаў, што трэба вызначыцца з крытэрыямі, у адпаведнасці з якімі найбольш заслужаныя будуць атрымліваць заахвочванні, гранты.
Прэзідэнт падкрэсліў, што падтрымка творчай інтэлігенцыі будзе мець канкрэтны адрасны характар. Што датычыцца магчымасці ўвядзення сістэмы грантаў для творчых калектываў, то гэта пытанне будзе дасканала ўзважана. "Я абавязаны лічыць грошы, каб яны не былі разбазараны ўпустую. Грошы павінны быць зароблены", - растлумачыў сваю пазіцыю Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго пераканання, грошы трэба зарабляць, і ніякіх утрыманскіх настрояў тут быць не павінна. Разам з тым ён паабяцаў, што як бы ні было складана, падтрымае тэатральных работнікаў. "Трэба зарабляць грошы. Мы вам дапаможам, але нейкую долю вы павінны зарабіць самі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін расказаў аб тым, што тэатральны калектыў шмат гастралюе, тым самым узнімаючы імідж дзяржавы і прапагандуючы нацыянальную беларускую культуру.
Прэзідэнт падкрэсліў важнасць таго, каб тэатр уносіў свой уклад у развіццё нацыянальнай культуры.
Пасля завяршэння сустрэчы Аляксандр Лукашэнка пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. "Вельмі прыемна падзяліць з вамі радасць наваселля ў абноўленым будынку тэатра. Ваш калектыў па праву заслужыў высокае званне першага нацыянальнага тэатра Беларусі. Ён з'яўляецца сапраўднай каштоўнасцю нашай краіны, пакарае нашы сэрцы народным духам, прафесійным майстэрствам. Імёны зорак купалаўскай сцэны ўпрыгожваюць мастацкі летапіс Айчыны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Сённяшняе пакаленне купалаўцаў дастойна прадаўжае слаўныя традыцыі і ўзбагачае беларускую культуру яркімі дасягненнямі. Няхай абноўлены і аснашчаны з улікам сусветных сцэнічных стандартаў будынак стане для купалаўскай сям'і ўтульным домам, дапаможа ажыццявіць самыя смелыя планы", - падкрэсліў Прэзідэнт.
На адкрыцці тэатра прысутнічалі кіраўнікі драматычных, музычных і лялечных тэатраў краіны, розных устаноў культуры, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.