Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у жалобных цырымоніях у Каракасе ў сувязі са смерцю Уга Чавеса

    Улічваючы асаблівы дружалюбны характар і стратэгічны ўзровень беларуска-венесуэльскіх адносін, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка вырашыў асабіста прыняць удзел у жалобных цырымоніях у Каракасе ў сувязі са смерцю Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса.

    Традыцыйны ўрачысты прыём з нагоды Дня жанчын ад імя Кіраўніка беларускай дзяржавы вырашана перанесці на больш позні тэрмін.

    Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне паехаць у Каракас, нягледзячы на запланаваны на бліжэйшы час шэраг міжнародных візітаў і загружанасць свайго рабочага графіка. Гэта звязана з тым, што Уга Чавес не меў больш блізкіх і дружалюбных адносін ні з адным з кіраўнікоў замежных дзяржаў, як з Прэзідэнтам Беларусі. Дзякуючы дружбе двух лідараў нашы краіны за адносна кароткі прамежак часу дасягнулі ўражальных вынікаў у развіцці адносін ва ўсіх сферах.