Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Эквадор

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Эквадор.

    Гэта першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт на вышэйшым узроўні.

    Пасля прыбыцця Кіраўніка дзяржавы ў аэрапорт Кіта тут прайшла цырымонія афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі.

    Потым Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Героям Незалежнасці. Ён таксама наведаў адну з самых выдатных мясцін краіны - раён, дзе праходзіць экватар.

    Сёння адбудзецца сустрэча Кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Эквадора Рафаэлем Карэа Дэльгада. Плануецца, што лідары дзвюх краін сустрэнуцца спачатку ў вузкім фармаце, потым да іх далучацца члены дэлегацый. Па выніках перагавораў прадугледжваецца падпісанне міжнародных дакументаў.

    Эквадор займае важнае месца ў планах Беларусі па наладжванню гандлёва-эканамічных адносін з краінамі Лацінаамерыканскага рэгіёну. Узаемны гандаль Беларусі і Эквадора ў значнай ступені ажыццяўляецца праз трэція краіны, яго аб'ёмы пакуль невялікія. Тым не менш, за апошнія 5 гадоў двухбаковы тавараабарот вырас больш як у два разы і дасягнуў у 2011 годзе $47 млн.

    Як чакаецца, кіраўнікі дзяржаў намецяць сумесныя праекты для надання новай дынамікі супрацоўніцтву. Эканамічны патэнцыял дзвюх краін сведчыць аб магчымасці кратнага нарошчвання ўзаемадзеяння дзвюх краін у эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і іншых сферах.

    Беларусь мае значны навукова-тэхнічны і прамысловы патэнцыял і гатова прапанаваць Эквадору шырокі пералік прамысловых тавараў і паслуг па разумных цэнах, перш за ўсё кар'ерную, сельскагаспадарчую, аўтатрактарную і дарожна-будаўнічую тэхніку, пасажырскі транспарт і мінеральныя ўгнаенні, станкі, шыны, хімічныя валокны, оптыку, электроніку.