Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытанні выканання даручэнняў аб будаўніцтве значных аб'ектаў у Мінску
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка крытыкуе
мінскія ўлады за валакіту і няўменне працаваць з інвестарамі пры будаўніцтве
значных аб'ектаў. Сваю незадаволенасць Кіраўнік дзяржавы выказаў 1 красавіка на
нарадзе па пытанні выканання даручэнняў аб будаўніцтве значных аб'ектаў у
Мінску.
"Мне ўжо надакучыла, шчыра кажучы, пастаянна сутыкацца з адтэрміноўкамі, зрывамі запланаванага, пераглядамі інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве значных аб'ектаў", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем заўважыў, што найбольш часта такія сітуацыі ўзнікаюць у Мінску, што не робіць гонару гарадскім уладам. "Гэта тэма - будаўніцтва ў Мінску - дайшла да краю. Скажу адкрыта: я больш цярпець не маю намеру. Калі гэта задавальняе ўрад і нават праваахоўныя органы, то мяне гэта вельмі не задавальняе", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
"Выбачайце, але я пачынаю падазраваць ужо ўсё кіраўніцтва Мінгарвыканкама, і для гэтага ў мяне ёсць падставы. Я ўжо не раз гаварыў аб першым намесніку мэра Мінска, які папаўся на вялікім хабары, я так разумею, ён ужо асуджаны. Гэта проста так не бывае. І тое, што сёння адбываецца ў Мінску, і тыя даклады, якія я атрымліваю, мяне проста насцярожваюць. Не атрымалі б мы яшчэ большы які-небудзь варыянт, чым з вашым першым намеснікам, - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да мэра Мінска Мікалая Ладуцькі. - Тое вам не падабаецца, гэта не падабаецца, то вы інвестара шукаеце цэлы год, то вы дапрацоўваеце канцэпцыю, калі ёсць гатовая і людзі гатовы штосьці рабіць, то вы пераносіце тэрміны самавольна, аж за 20-ы год. Дык там ужо нікога з нас не застанецца, хто там будзе будаваць, хто вашы задумы будзе рэалізоўваць?"
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сталіца - гэта твар краіны і невыпадкова асаблівая ўвага ўдзяляецца стварэнню тут новых значных аб'ектаў, фарміраванню спрыяльнай для пражывання людзей сучаснай інфраструктуры, рэканструкцыі гістарычных і культурных помнікаў. "Усё гэта робіцца на карысць людзей, у інтарэсах як цяперашняга, так і будучых пакаленняў, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Аднак мяне хвалююць нізкія тэмпы і асабліва якасць работ. І віна тут не толькі праекціроўшчыкаў і будаўнікоў, але і тых службовых асоб, якія арганізуюць працэс і павінны несці поўную адказнасць за ход рэалізацыі праектаў".
Паводле слоў Прэзідэнта, асабліва негатыўная сітуацыя на працягу многіх гадоў складваецца з такімі аб'ектамі, як "Мінск-Сіці", стадыёны "Трактар" і "Дынама", цэнтр фрыстайла, аквапарк. "На кожным з іх цэлая куча праблем, якія доўгі час не вырашаліся. Сваю ролю ў гэтым адыгралі і валакіта, і няўменне працаваць з інвестарамі, і адсутнасць кантролю, акрытая бяздзейнасць у складаных сітуацыях", - лічыць Кіраўнік дзяржавы.
"З гэтага пункту гледжання работу Мінскага гарвыканкама інакш як нездавальняючай назваць нельга. Тут склаўся, мякка кажучы, своеасаблівы стыль работы і адносін да даручэнняў, у тым ліку Прэзідэнта, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Калі прымаюцца рашэнні аб пачатку будаўніцтва - згодна ківаюць галовамі. Як толькі бяруцца за справу - пачынаюць раз за разам бегаць з просьбамі аб пераносе тэрмінаў, пераглядзе праектаў. Словам, замест работы - цяганіна і валакіта! Такія адносіны да справы проста недапушчальныя!"
"Хацеў бы пачуць ад кіраўніка гарадской улады, па-першае, калі "Мінск-Сіці" будаваць пачнём, па-другое, стадыён "Дынама"? Збіраецеся цягнуць з яго рэканструкцыяй да 2017 года? Па-трэцяе, дзе мы будзем праводзіць міжнародныя спаборніцтвы па футболе? Футбольная федэрацыя запэўнівала, што мы будзем прэтэндаваць на ўдзел у чэмпіянаце Еўропы-2020 года!" - сказаў Кіраўнік дзяржавы. Акрамя таго, Прэзідэнт запатрабаваў далажыць, як складваецца сітуацыя з рэканструкцыяй стадыёна "Трактар": "Мяркуючы па тым, як развіваюцца падзеі, яго рэканструкцыю, напэўна, будзем пасля 2020 года пачынаць. Так справа не пойдзе!"
Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся сітуацыяй і па астатніх аб'ектах, якія ўжо будуюцца, запланаванымі мерамі для паспяховай рэалізацыі праектаў і тым, што зроблена сумесна з урадам для іх бесперабойнага фінансавання. "Думаю, што на гэтыя праблемы звярнуў увагу Камітэт дзяржаўнага кантролю", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.
Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька праінфармаваў, як выконваюцца даручэнні Прэзідэнта па будаўніцтве ў Мінску значных аб'ектаў. Ён, у прыватнасці, расказаў аб завяршэнні будаўніцтва новага будынка Музея Вялікай Айчыннай вайны, які перададзены Міністэрству культуры для выканання экспазіцыйных работ. Плануецца, што адкрыццё будзе прымеркавана да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На тэрыторыі горада таксама праводзяцца будаўнічыя работы на вялікай колькасці спартыўных аб'ектаў рэспубліканскага значэння. Сярод іх - цэнтр фрыстайла. "Завершаны будаўніча-мантажныя работы. Аб'ект падрыхтаваны да пусканаладкі", - расказаў Мікалай Ладуцька.
У стадыі пусканаладачных работ знаходзіцца і мінскі аквапарк "Лебядзіны". Яго плануецца адкрыць у маі бягучага года.
Стадыён "Дынама" плануецца ператварыць у лёгкаатлетычны стадыён міжнароднага класа з магчымасцю правядзення на ім спаборніцтваў высокага ўзроўню. "Распрацаваны праекты па дэмантажы апор, першага рада, і з мая мы пачнём выкананне гэтых работ. Паралельна да ліпеня будзе праводзіцца адпрацоўка архітэктурнага і будаўнічага праекта, што дасць магчымасць у верасні-кастрычніку пачаць асноўныя работы будаўніча-мантажнага профілю", - расказаў старшыня Мінгарвыканкама.
Акрамя таго, ужо выбрана архітэктурная канцэпцыя будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна на тэрыторыі, прылеглай да стадыёна "Трактар". Для гэтай работы былі прыцягнуты замежныя спецыялісты. Паводле слоў Мікалая Ладуцькі, будаўніцтва стадыёна плануецца пачаць у 2015 годзе, а ў строй ён будзе ўведзены ў сярэдзіне 2018 года.
Найбольш буйны і значны праект у сталіцы звязаны з забудовай дзелавога цэнтра "Мінск-Сіці". Паводле слоў мэра, быў праведзены конкурс на распрацоўку канцэпцыі і вызначаны прызёры. Потым было прынята рашэнне дапрацаваць канцэпцыю, каб прывесці яе да рэальных патрабаванняў тэрыторыі, якія існуюць на пляцоўцы. На базе гэтай канцэпцыі цяпер магчыма весці распрацоўку архітэктурнага праекта забудовы.
"Наступны крок - на якіх умовах рэалізаваць гэты праект. За гэты перыяд часу праведзена значная кансалтынгавая работа, - адзначыў Мікалай Ладуцька. - Сфарміравалі падыходы, ёсць пакет дакументаў, праект указа, які ўнесены на ваш разгляд. Але, каб умовы конкурсу былі рэалістычнымі, неабходны дадатковыя прэферэнцыі для рэалізацыі гэтага маштабнага праекта. Аналіз паказвае, што праект можа быць рэалізаваны толькі ў сумесным супрацоўніцтве Мінгарвыканка, урада і інвестара".
Мікалай Ладуцька расказаў, што цяпер ёсць два магчымыя варыянты развіцця падзей. Першы прадугледжвае прыняцце ўнесенага праекта ўказа і аб'яўленне конкурсу для вызначэння інвестара на забудову ўчастка. Другі шлях - прыняць рашэнне аб правядзенні прамых перагавораў з прызёрам конкурсу на канцэпцыю, каб вызначыць умовы рэалізацыі праекта і пачаць яго ажыццяўленне.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў растлумачыў, што ў першым варыянце, дзе прадугледжваецца правядзенне конкурсу да 1 ліпеня, ёсць высокая магчымасць таго, што конкурс не адбудзецца, таму што ўмовы, якія прадугледжвае праект указа, без прэферэнцый і больш строгія, чым тыя, што прадастаўляліся папярэдняму інвестару праекта "Мінск-Сіці".
"Я схіляюся да таго, каб правесці перагаворы на падставе ўдакладненай канцэпцыі, - выказаў сваё меркаванне прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. - У мяне няма ўпэўненасці ў тым, што ў выніку конкурсу з'явіцца нейкі інвестар, і што ён будзе згодны працаваць на стандартных умовах".
Аб праблемных пытаннях у сферы, што абмяркоўвалася на нарадзе, далажыў старшыня КДК Аляксандр Якабсон. Паводле яго слоў, вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў сведчаць, што будаўніцтва сацыяльна значных аб'ектаў у Мінску пастаянна суправаджае шлейф праблем. Гэта нестабільнае фінансаванне, непрадуманы выбар інвестараў, нездавальняючая арганізацыя будаўнічага працэсу з боку заказчыка і падрадчыка, зрыў тэрмінаў праектавання і будаўніцтва, неналежная якасць работы. На гэтым фоне праяўляюцца шматлікія правапарушэнні аж да злоўжыванняў.
Аляксандр Якабсон канстатаваў, што пад пагрозай зрыву знаходзіцца шэраг устаноўленых заданняў нават па аб'ектах, да якіх Прэзідэнтам прад'яўлены асаблівыя патрабаванні. У прыватнасці, па праекце "Мінск-Сіці", то, паводле слоў Аляксандра Якабсона, з 2012 года ў вырашэнні пытанняў вызначэння канкрэтнай архітэктурнай канцэпцыі і пошуку інвестараў практычна няма ніякага руху.
"Ну і што вы мне як галоўны кантралёр краіны, правая рука Прэзідэнта прапануеце яшчэ падпісваць нейкія новыя дакументы, пераносіць тэрміны? Магчыма, Ладуцька ўжо стаміўся там?" - адрасаваў пытанне Аляксандр Лукашэнка старшыні КДК.
Аляксандр Якабсон адзначыў, што, на яго думку, старшыня Мінгарвыканкама поўнасцю аддаецца справе, але яму неабходна змяніць стыль работы. "Я яму гэта ўжо рэкамендаваў. Ён усё бярэ на сябе, не ўмеючы пераразмяркоўваць функцыі сярод сваіх падначаленых, і не паспявае", - адзначыў старшыня КДК.
Ён таксама выказаў меркаванне, што ў Мінску, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў, дзе таксама будуецца шмат розных аб'ектаў, завялася практыка выносіць на ўзровень Прэзідэнта часта нават тыя пытанні, якія могуць быць вырашаны самой гарадской уладай або ва ўрадзе.
"Правалілі ўсё, што планавалі. Мне ўжо сорамна наконт гэтага публічна разважаць", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аб прычынах існуючай сітуацыі Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся ў памочніка Прэзідэнта Беларусі - галоўнага інспектара па горадзе Мінску Фёдара Дамаценкі. Сярод іншага памочнік указаў, што ў намеснікаў мэра "прысутнічае элемент боязі". "Гэта або немагчымасць прыняцця самастойнага рашэння, або няздольнасць прымаць гэтыя рашэнні", - адзначыў ён.
Старшыня КДБ Валерый Вакульчык на нарадзе прыцягнуў увагу да праблем і супярэчнасцей у рабоце Мінгарвыканкама з інвестарамі, расказаў аб выяўленых карупцыйных праявах, фармалізме і бюракратыі.
На нараду былі запрошаны і самі інвестары, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі розных будаўнічых праектаў на тэрыторыі Мінска. Яны выказалі свае прапановы і пазіцыю па пытаннях, што абмяркоўваліся.
"Што датычыцца "Мінск-Сіці", арганізуйце конкурс на працягу двух месяцаў. Раструбіце на ўвесь свет. Але да гэтага трэба пакласці на стол умовы, каб інвестар узяў, пачытаў і падумаў, ісці яму на гэты конкурс або не, - даручыў Прэзідэнт, падводзячы вынікі нарады. - Выпрацуйце ўмовы, зыходзячы з той сітуацыі, якая складваецца ў свеце і на будаўнічым рынку нашай краіны. Падключайце каго трэба і праводзьце сумленны конкурс. Гэта ваша справа. Вы за гэта несяце адказнасць".