Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта і Мінгарвыканкама
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
даручыў арганізаваць дастойную сустрэчу ў Мінску беларускіх удзельнікаў
Алімпійскіх гульняў у Сочы. Такую задачу Кіраўнік дзяржавы паставіў 19 лютага ў
час рабочай сустрэчы з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта і Мінгарвыканкама.
Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне накіраваць у Сочы прэзідэнцкі самалёт, які даставіць у Мінск спартсменаў, трэнераў і спецыялістаў. "Будуць туды людзі, загрузіце яго ў тым напрамку", - сказаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама паставіў задачу арганізаваць адпаведную сустрэчу алімпійцаў у мінскім аэрапорце. "Падумайце, як гэта зрабіць. І не забывайце аб трэнерах. Таму што калі ў біятлоне гэта заслуга перш за ўсё Дар'і Домрачавай, то ў фрыстайле - перш за ўсё Мікалая Казекі - гэта прафесар, напэўна, сусветнага ўзроўню", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Цырымонія ўшанавання алімпійцаў на ўзроўні Прэзідэнта пройдзе ў Палацы Незалежнасці, тут таксама адбудзецца ўручэнне ім дзяржаўных узнагарод. "Тым больш што Герой Беларусі, зразумела, адпаведным чынам павінна быць гэта адзначана", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама даў даручэнне падрыхтаваць беларускую сталіцу да сустрэчы алімпійцаў. Гэта перш за ўсё датычыцца афармлення вуліц.