Нарада па пытанню функцыянавання і развіцця энергетыкі
- 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў на працягу месяца разабрацца з праблемнымі пытаннямі Міністэрства энергетыкі: як арганізацыйна-кадравымі, так і па фарміраванню тарыфаў. Такую задачу Кіраўнік дзяржавы паставіў 16 красавіка на нарадзе па пытанню функцыянавання і развіцця беларускай энергетыкі.
Адкрываючы нараду, Прэзідэнт звярнуў увагу на асаблівую значнасць энергетыкі для паспяховага развіцця эканомікі краіны. "Энергетычны комплекс, безумоўна, з'яўляецца адной з ключавых, стратэгічна важных галін эканомікі. Я сказаў бы - фундаментальнай галіной эканомікі, і на яе завязаны іншыя эканамічныя працэсы ў нашай краіне. Любы збой у яе рабоце можа прывесці да вельмі негатыўных вынікаў, паколькі закранае ўсе без выключэння галіны і сістэму жыццезабеспячэння краіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што толькі апераджальнае і дынамічнае развіццё энергетыкі надасць неабходны імпульс развіццю рэальнага сектара эканомікі і павышэнню якасці жыцця насельніцтва.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў 2007 годзе была зацверджана Канцэпцыя энергетычнай бяспекі Беларусі да 2020 года. У ёй улічаны сусветныя тэндэнцыі змянення спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў, вызначаны патэнцыяльныя і рэальныя пагрозы ў энергетычнай сферы. "З улікам доўгатэрміновай перспектывы мы вызначылі мэты, задачы і асноўныя напрамкі забеспячэння энергетычнай незалежнасці краіны, прадугледзелі адпаведныя сродкі для іх дасягнення", - адзначыў Прэзідэнт.
За апошнія шэсць гадоў дзякуючы актыўнай інвестыцыйнай палітыцы дзяржавы арганізацыі Мінэнерга асвоілі $7 млрд. капітальных укладанняў. "З аднаго боку, гэта добра, але з іншага боку, зыходзячы з таго, што там адбываецца і як асвойваліся гэтыя сродкі, не зусім добра", - заўважыў Прэзідэнт.
Тым не менш праведзеная работа дала магчымасць істотна павысіць надзейнасць сістэм электразабеспячэння, а ўзровень зносу асноўнага абсталявання значна знізіўся - з 60% да 40%. Акрамя таго, за кошт мадэрнізацыі генерыруючых магутнасцей і сеткавай гаспадаркі на 7%зніжаны ўдзельны расход паліва на выпрацоўку электраэнергіі. Развіваецца перспектыўны напрамак дыверсіфікацыі крыніц электразабеспячэння, вядзецца будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі.
Аднак, паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, у галіне па-ранейшаму захоўваецца шэраг праблем: "Як мне дакладваюць кантралюючыя органы, не ўсё з намечанага выконваецца, адпаведнай аддачы ад укладзеных сродкаў да гэтага часу не атрымана. Сур'ёзныя недапрацоўкі ёсць па многіх напрамках. І ўсё гэта на фоне ўзрастаючых праблем унутры галіны".
Прэзідэнт канстатаваў няўзгодненасць праводзімай энергетычнай палітыкі, што ў сваю чаргу абвастрае супярэчнасці паміж рознымі абласцямі і рэгіёнамі, павялічвае праблему перакрыжаванага субсідзіравання. "Глядзіце, да чаго даходзіць. Прамысловыя прадпрыемствы і арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі проста адмаўляюцца ад паслуг Мінэнерга, ствараюць уласныя дубліруючыя магутнасці. Пры гэтым ні тыя, ні іншыя на кампраміс не ідуць. У выніку энергетычныя прадпрыемствы становяцца больш затратныя, а пакрываць свае ўзрастаючыя выдаткі энергетыкі плануюць за кошт насельніцтва і бюджэту. Такая пазіцыя для дзяржавы контрпрадукцыйная, і так справа не пойдзе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на такіх праблемах, як непразрыстасць механізмаў фарміравання кошту паслуг па цепла- і электразабеспячэнню, а таксама пастаяннае павышэнне тарыфаў, што выклікае негатыўную рэакцыю як суб'ектаў гаспадарання, так і насельніцтва. "На гэтым пачынаюць актыўна спекуляваць і нашы праціўнікі. Таму мной было даручана Камітэту дзяржаўнага кантролю правесці дэталёвую праверку абгрунтаванасці фарміравання тарыфаў", - адзначыў Прэзідэнт. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб нязменнасці свайго патрабавання, якое заключаецца ў тым, што рост даходаў насельніцтва павінен абавязкова апярэджваць рост адпаведных тарыфаў.
Аляксандр Лукашэнка станоўча ацаніў увядзенне дыферэнцыраванай платы за спажыванне электраэнергіі. Аднак ён звярнуў увагу на нямэтавае выкарыстанне атрыманых за кошт гэтага сродкаў з боку Міністэрства энергетыкі. "Плату за перарасход Мінэнерга забірае ў свой кацёл, гэта значыць выкарыстоўвае паводле свайго меркавання, а не строга па мэтаваму прызначэнню - на энергазберажэнне. Так справа не пойдзе", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
На думку Прэзідэнта, відавочны перакосы і ў пытаннях энергазберажэння. "Што за паслабленні робяцца для Мінэнерга ў выглядзе не такіх напружаных заданняў, як для іншых галін? І пры гэтым - поўная адсутнасць матэрыяльнай адказнасці за іх невыкананне. Энергетыкі сфарміравалі супольнасць, якую можна назваць дзяржавай у дзяржаве. Гэта нейкая свая незалежная арганізацыя з элементамі мафіі і банды".
Аляксандр Лукашэнка таксама канстатаваў неэфектыўнасць экспарту электраэнергіі. "Пры існуючым лішку магутнасцей для павелічэння іх карыснай загрузкі нам неабходна нарошчваць экспарт. Аднак што атрымліваецца на справе: за мінулы год у два разы павялічылі экспарт электраэнергіі, але экспартная цана не пакрывала нават існуючых унутры краіны затрат, - канстатаваў Кіраўнік дзяржавы. - Сітуацыя прадаўжаецца і ў гэтым годзе. Прычым прадаём яшчэ па больш нізкіх цэнах. Гэта што за бізнес?"
Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў у энергетыцы, на думку Прэзідэнта, ідзе вельмі дрэнна: "Вельмі часта сустракаюцца непрадуманыя рашэнні, завышэнне кошту праектных работ, заключэнне дагавораў з патэнцыяльнымі банкрутамі і пасрэдніцкімі кампаніямі, купля няякаснага, а часта і кантрафактнага абсталявання, зрыў тэрмінаў рэалізацыі і страты".
Прэзідэнт лічыць, што да гэтага часу ў галіне не наведзены парадак у сістэме дзяржаўных закупак. "А менавіта ж тут часта выяўляюцца факты крадзяжу, адкатаў, карупцыі, ды і элементарнае разгільдзяйства. Грошы ж не свае, вось і раскідваюць напрапалую", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на кадравыя праблемы ў энергетычнай галіне. Паводле яго слоў, пры правядзенні аптымізацыі дзяржапарату трэба было больш дэталёва прааналізаваць работу Міністэрства энергетыкі: "У Мінэнерга два самастойныя буйныя аб'яднанні ў падпарадкаванні - "Белэнерга" і "Белпалівагаз". Чым займаецца міністэрства? Адкатамі? Перашкаджае працаваць? Навошта нам наогул такое міністэрства? Таксама пытанне".
"Як бачыце, праблем дастаткова, і не ўсе з іх я пералічыў", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц адзначыў, што галіна ў запатрабаваных аб'ёмах надзейна і бесперабойна забяспечвае насельніцтва і рэальны сектар эканомікі электрычнай, цеплавой энергіяй і газам.
Міністр звярнуў увагу на некаторыя праблемы, якія існуюць у галіне, і ў прыватнасці на фізічны знос абсталявання. Паводле яго слоў, па дзяржпраграме плануецца да 2016 года забяспечыць увод у эксплуатацыю 2241 МВт высокаэфектыўных тэхналагічных магутнасцей і пры гэтым вывесці 1840 МВт тых магутнасцей, якія сёння не запатрабаваны і не могуць быць выкарыстаны. Гэта дасць магчымасць забяспечыць зніжэнне адмоў у рабоце абсталявання, скараціць удзельны расход паліва і атрымаць значную эканомію фінансавых сродкаў. Аляксандр Азярэц адзначыў, што эфект ад рэалізацыі ўсіх мерапрыемстваў ацэньваецца ў памеры больш як $630 млн., што ляжа ў базу зніжэння сабекошту электрычнай і цеплавой энергіі.
З улікам эканамічнай мэтазгоднасці прадугледжваецца развіццё крыніц на мясцовых відах паліва, у тым ліку будаўніцтва чатырох гідраэлектрастанцый сумарнай электрычнай магутнасцю больш як 100 МВт.
Праводзіцца сістэмная работа па скарачэнню выдаткаў у галіне.
Міністр прызнаў наяўнасць недахопаў па ўводу шэрага генерыруючых магутнасцей, у прыватнасці на Бярозаўскай ДРЭС, Гродзенскай ЦЭЦ, а таксама выдаткі ў рабоце блока на Мінскай ЦЭЦ-5. Што датычыцца Бярозаўскай ДРЭС, то, паводле слоў Аляксандра Азярца, неабходнае абсталяванне будзе пастаўлена ў канцы ліпеня. У першым паўгоддзі 2013 года будзе ўведзены і парагазавы блок на Гродзенскай ЦЭЦ-2.
У сваю чаргу старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык паведаміў, што па існуючых фактах затрымак з уводам магутнасцей на Бярозаўскай ДРЭС Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу. Ён расказаў, што аналагічная сітуацыя назіраецца і пры рэканструкцыі Мазырскай ЦЭЦ, дзе таксама зацягваюцца тэрміны ўводу прыкладна на 2 гады.
Закранаючы пытанне перакрыжаванага субсідзіравання, Аляксандр Азярэц адзначыў, што тарыфы на электрычную, цеплавую энергію і газ поўнасцю не кампенсуюць затраты. Паводле яго слоў, у адпаведнасці з праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2015 года ў краіне павінны выйсці на ўзровень пакрыцця камунальных паслуг спажыўцамі ў памеры 60 працэнтаў, што дасць магчымасць стварыць фінансавы баланс для разлікаў за прыцягнутыя крэдытныя рэсурсы і знізіць тарыфы на электрычную і цеплавую энергію.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кабякоў звярнуў увагу на тое, што сёння ў краіне шэраг энергакрыніц загружаны толькі на 20-30 працэнтаў. Пры гэтым расходы на іх утрыманне і забеспячэнне кладуцца на ўсю энергасістэму. У той жа час нарошчваецца імпарт электраэнергіі.
На думку Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, неабходна перагледзець мэтазгоднасць капітальных укладанняў у энергетычную гаспадарку, вызначаных Канцэпцыяй энергетычнай бяспекі.
Акрамя таго, Андрэй Кабякоў лічыць, што адсутнасць празрыстасці ў затратах Мінэнерга і фарміраванні тарыфаў спараджае сур'ёзныя падазрэнні і негатыўную рэакцыю. Зыходзячы з гэтага пераўтварэння патрабуе сама структура энергетыкі.
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Якабсон адзначыў, што доля дамінуючага энергарэсурсу - газу - у вытворчасці цеплавой электрычнай энергіі прадаўжае перавышаць крытычны парогавы ўзровень энергетычнай бяспекі, вызначаны дзяржаўнай праграмай развіцця беларускай энергетычнай сістэмы.
Ён падрабязна спыніўся на асобных праблемах работы энергетычнай галіны.
На яго думку, там створана недастаткова эфектыўная сістэма кіравання, праводзіцца недасканалая тарыфная палітыка, не выконваюцца важнейшыя прагнозныя паказчыкі, зрываюцца тэрміны мадэрнізацыі энергетычных магутнасцей.
Паводле слоў старшыні КДК, існуючая сістэма кіравання не забяспечвае патрэбную эфектыўнасць функцыянавання галіны. У якасці прыкладу ён прывёў наступныя лічбы. Так, для кіравання энергасістэмай, у якую ўваходзяць 80 прадпрыемстваў, колькасць апарату Міністэрства энергетыкі складае 137 чалавек і вырасла з часу стварэння Міністэрства ў верасні 2001 года больш як у 2 разы. З улікам дзяржаўных аб'яднанняў "Белэнерга" і "Белпалівагаз" яна складае 395 чалавек. Пры гэтым Міністэрства прамысловасці кіруе 252 прадпрыемствамі пры колькасці персаналу 146 чалавек, колькасць Мінтранса складае 81 адзінку на 169 падведамных арганізацый. На думку Камітэта дзяржкантролю, створаная сістэма кіравання энергетычнай галіной прыводзіць да дубліравання функцый і пераразмеркавання адказнасці пры прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў.
Гаворачы аб тарыфнай палітыцы, Аляксандр Якабсон адзначыў, што яе вызначаюць прынятыя яшчэ ў мінулым стагоддзі ведамасныя нарматыўныя акты. Пры гэтым за мінулыя дзесяцігоддзі змянілася структура вытворчасці і спажывання энергіі, на аб'ектах энергетыкі ўкаранёна і працуе больш сучаснае і эфектыўнае абсталяванне. "Аднак падыходы да разлікаў тарыфаў вызначаюцца Мінэканомікі і Мінэнерга ў асобных выпадках зыходзячы з ведамасных інтарэсаў апошняга, а не агульнадзяржаўных", - заявіў старшыня КДК.
Ён прывёў канкрэтны прыклад з фарміраваннем тарыфаў на электраэнергію для насельніцтва на 2013 год. Паводле слоў Аляксандра Якабсона, тут закладзены больш высокія ўзроўні ўдзельных норм расходу паліва, а таксама страт у электра- і цепласетках, чым фактычна існуючыя ў 2012 годзе. Пры гэтым пры зніжэнні кошту спажываемага прадпрыемствамі "Белэнерга" газу на 12% паліўны складальнік у тарыфе на электраэнергію зменшыўся толькі на 2,5%.
Старшыня КДК лічыць, што больш аператыўнага вырашэння патрабуе пытанне зніжэння пры перакрыжаваным субсідзіраванні страт ад прымянення так званых базавых тарыфаў для насельніцтва за кошт прадпрыемстваў. Высокія тарыфы на электра- і цеплаэнергію для прамысловых прадпрыемстваў прыводзяць да адмовы іх ад цэнтралізаванага энергазабеспячэння і будаўніцтва ўласных энергакрыніц. У выніку зніжаецца нагрузка на энергасістэмы і павышаецца кошт энергіі для астатніх спажыўцоў.
У якасці параўнання Аляксандр Якабсон прывёў тарыф для прамысловых спажыўцоў суседніх з Беларуссю краін, у прыватнасці, у Латвіі ён складае 12 цэнтаў за кВт/гадз, у Польшчы - 10, у Расіі - 9, у Беларусі - 14.
Аляксандр Якабсон звярнуў увагу і на той факт, што неапраўдана вялікія сродкі прадпрыемствы энергетыкі трацяць на ўтрыманне шматлікай сацыяльнай сферы, у якую ўваходзяць 7 санаторыяў, 14 баз адпачынку, больш як 20 аздараўленчых комплексаў і іншыя аб'екты. "Страты ад утрымання гэтых аб'ектаў адносяцца на асноўную дзейнасць, а гэта ж даволі даходны ў нас у краіне від паслуг, які можа не толькі акупляць свае затраты, але і прыносіць прыбытак", - адзначыў старшыня КДК. Так, страты ад утрымання сацыяльнай сферы толькі "Віцебскэнерга" ў 2012 годзе склалі Br8 млрд.
Акрамя таго, аб'яднанне "Белпалівагаз" штогод выдзяляе сродкі на пазыкі сваім работнікам. Так, толькі за 2012 год было выдадзена пазык на суму каля Br9,5 млрд., пры гэтым на бягучы год толькі па цэнтральнаму апарату аб'яднання запланавана павелічэнне сродкаў амаль у 4 разы.
Адной з асноўных прычын высокага сабекошту электраэнергіі Аляксандр Якабсон назваў зацягванне тэрмінаў мадэрнізацыі генерыруючых магутнасцей. Паводле яго слоў, несумленнае стаўленне да распрацоўкі праектнай дакументацыі і абгрунтавання выбару пастаўшчыкоў, непрыняцце мер па ўстанаўленню строгага кантролю за выкананнем тэхналогій будаўніцтва і ўмоў паставак абсталявання прывялі да зрыву тэрмінаў рэалізацыі шэрага інвестыцыйных праектаў і значнага іх падаражэння. Так, неаднаразовы перанос тэрмінаў рэалізацыі праектаў на Бярозаўскай ДРЭС і Гродзенскай ЦЭЦ-2, да гэтага часу не ўведзеных у эксплуатацыю, ужо запатрабаваў дадатковых расходаў у суме Br120 млрд. Пры гэтым толькі на камандзіроўкі спецыялістаў "Брэстэнерга" для забеспячэння паставак абсталявання патрачана каля Br2 млрд. Не выконваюцца і новыя тэрміны пастаўкі абсталявання.
Не дабіўшыся зніжэння затратнасці генерыруючых установак і сеткавай гаспадаркі, міністэрства павялічвае аб'ёмы імпарту больш таннай электраэнергіі (на 38% за 2012 год).
Аляксандр Якабсон звярнуў увагу на неабходнасць дыверсіфікацыі генерыруючых магутнасцей, паскоранага развіцця вытворчасці на мясцовых відах паліва і аднаўляльных крыніц энергіі. Паводле яго слоў, доля мясцовых відаў паліва ў сістэме "Белэнерга" не перавышае 5%. Слабымі тэмпамі развіваецца гідраэнергетыка, за апошнія 3 гады ўстаноўленыя магутнасці існуючых у краіне гідраэлектрастанцый складаюць не больш як 0,5% усёй энергетычнай магутнасці краіны. Не атрымалі належнага развіцця і ветраэнергетычныя ўстаноўкі. "Адсутнасць дасканалага выбару і абгрунтаванняў рэалізуемых праектаў, непрыняцце мер па павелічэнню загрузкі прыводзяць да простага вымывання значных фінансавых сродкаў", - падкрэсліў старшыня КДК.
Ён адзначыў, што асобныя вынікі праверак КДК выяўляюць факты невыканання дзеючага заканадаўства аб закупках, нямэтавага выкарыстання сродкаў, парушэнняў праектна-каштарыснай дакументацыі, завышэнне аб'ёмаў і кошту выкананых работ.
Аляксандр Якабсон лічыць, што неабходна карэнным чынам перабудаваць падыходы да работы энергетычнай галіны ў бок павышэння яе эфектыўнасці, уключаючы зніжэнне неабгрунтаваных затрат і скарачэнне тэрмінаў мадэрнізацыі аб'ектаў энергетыкі, фарміраванне прадуманай эканамічна абгрунтаванай тарыфнай палітыкі, устараненне прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню проціпраўных дзеянняў.
Старшыня КДБ Валерый Вакульчык расказаў, што выяўлены факты нядобрасумленнага падыходу службовых асоб Мінэнерга пры арганізацыі дзяржаўных закупак. Так, упушчаная выгада пры прастоі блока Бярозаўскай ДРЭС склала $70 млн.
Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч прызнаў, што тарыфная палітыка недасканалая: "На тарыфы спісваюцца многія невытворчыя расходы і страты. Таму многія прадпрыемствы імкнуцца да таго, каб стварыць свае магутнасці і адключыцца ад агульнай энергасістэмы. Тут, вядома, уплывае і перакрыжаванае субсідзіраванне".
"Вы душыце насельніцтва, душыце прадпрыемствы, вы прыходзіце да мяне і пастаянна просіце і патрабуеце: трэба тарыфы павялічваць для насельніцтва - трэба на смецце, на тое, на гэта", - абурыўся Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт запатрабаваў прадаставіць яму празрыстую схему фарміравання тарыфаў. "Да гэтага часу ў мяне поўнай яснасці няма. Кажуць, што насельніцтву трэба кампенсаваць 60% затрат і сёння гэтага няма. А я скажу, што 70% ёсць! Таму што, па-першае, я не ведаю сапраўдных тарыфаў ЖКГ, і мне здаецца, што гэты сабекошт у іх павялічаны - факты прыводзілі, ён у два разы вышэйшы, чым мог бы быць. А калі ў два разы вышэйшы, то наша насельніцтва сёння плаціць не 30%, а больш як 60%. Паспрабуйце абвергнуць! Вось я так палічыў", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Работай гэтага сектара эканомікі я катэгарычна незадаволены!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Я вас папярэджваў у мінулым годзе, што я ні за кім больш бегаць не буду! Я буду кантраляваць як Прэзідэнт, даваць ацэнку кадрам і, калі трэба, мяняць гэтыя кадры. Відаць, настаў час нам дасканала паглядзець у комплексе на Міністэрства энергетыкі і прыняць рашэнні: і кадравае, і арганізацыйнае, і па сістэме кіравання паглядзець", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка закрануў і пытанне ўтрымання сістэмай Мінэнерга сацыяльных аб'ектаў. "Колькі ў іх там дамоў адпачынку, санаторыяў, прафілакторыяў і іншых баз адпачынку! Слухайце, яны столькі не працуюць, колькі ў іх баз адпачынку і яны ўсе адпачываюць! Яны ж адпачываюць за кошт усяго беларускага народа! Таму што ўтрымліваюць гэтыя базы адпачынку за кошт павелічэння тарыфаў, павелічэння цаны на электраэнергію, няхай не на 100 працэнтаў, але адтуль яны гэта атрымліваюць! Хто ім гэта дазволіў рабіць?" - сказаў Кіраўнік дзяржавы, даручыўшы адпаведным органам дэталёва разабрацца ў гэтым пытанні.
"На якіх аўтамабілях яны ездзяць? На якія патрэбы яны выдаюць гэтыя крэдыты і пад якія працэнты? - адзначыў Прэзідэнт. - Я раю ўсім да праверкі зрабіць так, каб да вас не было ніякіх пытанняў, асабліва нізавым структурам. Добра, з Міністэрствам зразумела, мы з імі разбяромся, і прычым у бліжэйшы час. Літасці нікому не будзе, і не чакайце!"
Аляксандр Лукашэнка даручыў не зацягваць тэрміны следства па выяўленых фактах парушэнняў.
"Пытанне не ў крыважэрнасці Прэзідэнта. Але я вам не дазволю так працаваць у краіне. Ні Прэм'ер-міністру, ні Віцэ-прэм'еру, ні вам", - сказаў Кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Міністра энергетыкі.
Прэзідэнт падкрэсліў, што на працягу бягучага тыдня павінна быць вырашана кадравае пытанне ў Мінэнерга.
Кіраўнік дзяржавы даручыў стварыць групу са спецыялістаў і ўважліва разгледзець усе пытанні па Мінэнерга. "І каб мы бачылі, які рэальны тарыф. І вы ўбачыце, якое будзе тут перакрыжаванае субсідзіраванне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Парадак павінен быць наведзены. І ён будзе наведзены, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Катэгарычна не прымаю такую работу гэтага Міністэрства!"
"На працягу гэтага месяца ўсе пытанні павінны быць вырашаны. І на яго прыкладзе раскруціце так, каб іншым не было панадна", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.